Кіраўнік Беларусі Аляксандар Лукашэнка адправіў у адстаўку міністра фінансаў Андрэя Харкаўца.
У прэсавай службе Лукашэнкі Інтэрфаксу паведамілі, што адпавены загад падпісаны 21 ліпеня.
БЕЛТА й Інтэрфакс не паведамляюць пра прычыны адстаўкі.
Андрэй Харкавец працаваў на пасадзе міністра фінансаў ад жніўня 2008-га.
Да гэтага ён займаў пасаду першага намесьніка міністра.