Таксама амэрыканская выведка прызнала сапраўдным аўдыёзапіс размовы сэпаратыстаў, у якім яны прызнаюць, што зьбілі грамадзянскі самалёт.
ЗША маюць дадзеныя, якія сьведчаць пра тое, што ракета «зямля-паветра», якой быў зьбіты малайзійскі самалёт, была перададзена Расеяй сэпаратыстам на ўсходзе Украіны.
Пра гэта заявіў дзяржсакратар ЗША Джон Кэры ў нядзелю ў эфіры тэлеканалу CNN.
Паводле яго слоў, ЗША ўпэўненыя, што на тэрыторыі, дзе адбылося крушэньне лайнэра, украінскі ўрад ня меў зэнітных установак «Бук».
Кэры дадаў, што ў бліжэйшы час адбудзецца размова паміж прэзыдэнтамі ЗША і Расеі.
Амэрыканская выведка прызнала сапраўдным аўдыёзапіс размовы сэпаратыстаў, у якім яны прызнаюць, што зьбілі грамадзянскі самалёт. Пра гэта гаворыцца ў заяве амбасады Злучаных Штатаў у Кіеве.