ПАДЗЕІ ДНЯ
У Мэльбурне (Аўстралія) павінна адкрыцца 20-юбілейная канфэрэнцыя на тэму СНІДу. Некаторыя з удзельнікаў канфэрэнцыі, у тым ліку галяндзкі прафэсар Юп Лунге, піянэр дасьледаваньняў у гэтай галіне, загінулі па дарозе на сустрэчу – яны ляцелі рэйсам малайзійскага Боінгу, што быў зьбіты над Данбасам.
У этнаграфічным музэі Дудуткі пройдзе міжнародны фэстываль сярэднявечнай культуры і музыкі «Наш Грунвальд», прысьвечаны гадавіне Грунвальдзкай бітвы.
У Кобрыне, у гарадзкім парку, сьвята цацкі і гульні.
На тэрыторыі «Менск-арэны» адбудзецца адкрыцьцё дзіцячага велагарадка «Бусел». Ганаровым госьцем будзе шматразовая чэмпіёнка сьвету ў веласпорце Натальля Цылінская. Ровары для дзяцей будуць даваць на пракат бясплатна. Пачатак а 15-й.
Міжнародны дзень шахмат.
ГЭТЫ ДЗЕНЬ У ГІСТОРЫІ
1920 — часткі Чырвонай Арміі, якія наступалі на Польшчу, занялі Вільню.
1994 — Аляксандар Лукашэнка пад бел-чырвона-белым сьцягам і на трыбуне з Пагоняй прынёс прысягу ў якасьці першага прэзыдэнта незалежнай Беларусі.
2011 – у Менску і іншых гарадах Беларусі прайшла дзевятая па ліку акцыя маўклівага пратэсту, арганізаваная ініцыятывай «Рэвалюцыя праз сацыяльныя сеткі».
У гэты дзень нарадзіліся
1880 — Гальяш Леўчык, паэт, публіцыст, перакладчык, музыка.
1924 — Уладзімер Анічэнка, беларускі мовазнаўца.
1931 — Гай Пікарда, ангельска-францускі адвакат і музыказнаўца, дасьледчык беларускай культуры.
1971 — Зьміцер Вайцюшкевіч, беларускі сьпявак і музыка.
1981 — адзін з заснавальнікаў Маладога Фронту, былы палітвязень Зьміцер Дашкевіч.
Сапраўды, часам шанец апрануць робу выпадае і тым, хто сёньня сам зэкаў у гэтую робу апранае, але толькі ў тым разе, калі заграбаў пэрсанаж і не дзяліўся. А калі расьпіл адбываецца на ўсе лапы справу робячыя і яе кантралюючыя, дык схема жалезабэтонная і стаіць доўга, вельмі доўга. Амаль вечна…
З турэмнага апавяданьня Зьмітра Дашкевіча «Чарвяк»
КАЛЯНДАР БАХАРЭВІЧА
Бунт на караблі. 20 ліпеня 1944 адбыўся замах на Гітлера