Ужо сёньня, 21 ліпеня: Першы чалавек ступіў на паверхню Месяца

Ілюстрацыя з Календара Бахарэвіча

Бліц-агляд падзеяў і тэмаў у Беларусі, сьвеце, гісторыі.

ПАДЗЕІ ДНЯ

У менскім бары TNT (Рэвалюцыйная, 9) адбудзецца электрычны канцэрт гурту The Road Dogs. Пачатак а 21-й гадзіне. Уваход вольны.


ГЭТЫ ДЗЕНЬ У ГІСТОРЫІ

356 да н. э. — Герастрат спаліў Храм Артэміды ў Эфэсе.

1917 – у Менску пачаўся Зьезд беларускіх арганізацыяў i партыяў, які ўтварыў Цэнтральную Раду беларускіх арганізацыяў.

1930 — арыштаваны Сьцяпан Некрашэвіч, беларускі вучоны-мовазнаўца і грамадзкі дзяяч, ініцыятар стварэньня і першы старшыня Інстытуту беларускай культуры.

1969 — амэрыканскі астранаўт Ніл Армстранг першым зь зямлянаў ступіў на Месяц (у рамках месяцовай экспэдыцыі карабля «Апалон-11»).

1983 — на антарктычнай станцыі «Ўсход» была зафіксаваная самая нізкая тэмпэратура на плянэце за ўсю гісторыю назіраньня − 89,2°C.

1995 — пачалося вяшчаньне беларускага незалежнага Радыё 101,2.

«Радыё 101,2» было самым свабодным і самым экспэрымэнтальным у гісторыі айчыннага радыёперадаваньня.

З кнігі Вячаслава Ракіцкага «Сто адрасоў свабоды»

1999 — маніфэстацыі ў Менску з нагоды завяршэньня пяцігадовага легітымнага прэзыдэнцкага тэрміну Аляксандра Лукашэнкі.

У гэты дзень нарадзіліся:

356 да н. э. — Аляксандар Македонскі, цар Македоніі, стваральнік імпэрыі.

1860 — Антон Каменскі, беларускі, польскі і францускі ілюстратар і графік.

1863 — Уладзімер Красьнянскі, беларускі гісторык і краязнавец.

1899 — Эрнэст Хэмінгуэй, амэрыканскі пісьменьнік.

Чалавек не дзеля таго створаны, каб цярпець паразы. Чалавека можна зьнішчыць, але яго нельга перамагчы.

Эрнэст Хэмінгуэй, «Стары і мора»

1951 — Робін Уільямс, амэрыканскі актор і прадусар

З КАЛЕНДАРА БАХАРЭВІЧА

Дар ад народу. 21 ліпеня 1999 году Алесь Пушкін зладзіў пэрформанс перад рэзыдэнцыяй Лукашэнкі