Да кансулята Нідэрляндаў у Менску нясуць кветкі

Ужо зранку кветкі зьявіліся на ганку будынка Кансулята Нідэрляндаў па адрасе Ўсходняя, 133.

Так менчукі выказалі спачуваньне ў сувязі зь гібельлю 154 грамадзянаў Нідэрляндаў у катастрофе Боінга-777, які быў зьбіты 17 ліпеня над Данбасам. У катастрофе загінула 298 чалавек, сярод іх шмат дзяцей.