Лукашэнка загадаў «перашарсьціць»

Аляксандар Лукашэнка

Такі арыгінальны метад кантролю працы дылерскіх цэнтраў за межамі Беларусі прапанаваў Аляксандр Лукашэнка.

Прэзыдэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка даручыў ураду і Міністэрству замежных справаў вывучыць эфэктыўнасьць працы дылерскай сеткі беларускіх прадпрыемстваў за мяжой, «перашарсьціць» дылерскія цэнтры ў Расеі і іншых буўных краінах, зь якімі супрацоўнічае Беларусь.

Пра гэта кіраўнік дзяржавы заявіў сёньня на нарадзе з кіраўнікамі дыпляматычных прадстаўніцтваў і консульскіх устаноў Беларусі.

Урывак зь відэа выступу кіраўніка краіны прапануе БелТА

«Насьпела неабходнасьць аптымізацыі сеткі руху тавараў і пры патрэбе замены нядбайных дылераў, стварэньня сярод іх канкурэнцыі. У бліжэйшы час я стаўлю перад ўрадам і Міністэрствам замежных спраў задачу „перашарсьціць“ нашыя дылерскія цэнтры, нашых прадстаўнікоў, і ўсю дылерскую сетку асабліва ў Расеі і ў буўных краінах, дзе мы працуем. І паглядзець, як яны працуюць. Міністэрства замежных спраў можа падказаць, дзе знайсьці патэнцыйных партнэраў, дапамагчы арганізаваць перамовы. Але стратэгію і геаграфію продажаў у рэшце рэшт вызначае вытворца, які і заключае кантракты», — адзначыў Лукашэнка.

Дылер — гэта фізычная або юрыдычная асоба, якая закупляе оптам прадукцыю кампаніі, а прадае яе ў розьніцу або дробным оптам.