Крымінальная справа кіраўніка праваабарончай арганізацыі «Плятформа» Андрэя Бандарэнкі будзе разглядацца судом Кастрычніцкага раёну Менску. Першае паседжаньне адбудзецца 29 ліпеня а 10 гадзіне.
Андрэй Бандарэнка быў затрыманы ў Менску 1 красавіка. Яму прад’явілі абвінавачаньне ў злосным хуліганстве. Артыкул прадугледжвае да 10 гадоў пазбаўленьня волі.
Радыё Свабода ўважліва сочыць за справай Андрэя Бандарэнкі.
22 сакавіка 2011 году быў апраўданы Менскім гарадзкім судом. Пасьля вызваленьня заснаваў праваабарончую арганізацыю «Плятформа», якая аказвае дапамогу зьняволеным і пацярпелым ад дзеяньняў праваахоўных органаў. Жанаты, мае дачку.