Беларускія ВНУ завяршылі прыём дакументаў ад абітурыентаў, якія паступаюць на бюджэтныя месцы.
Як паведамляе сайт Міністэрства адукацыі, «першыя вынікі паказваюць, што эканамічныя і IT-спэцыяльнасьці набралі сваіх абітурыентаў, таксама добра праведзена ўступная кампанія ў ВНУ культуры і МНС».
Высокія конкурсы на ўсе спэцыяльнасьці будаўнічага і энэргетычнага кірункаў Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўнівэрсытэту (БНТУ) — ад 230 і вышэй балаў. Больш за 300 балаў трэба было мець пры паступленьні на большасьць спэцыяльнасьцяў Беларускага дзяржаўнага эканамічнага ўнівэрсытэту (БДЭУ) і Белдзяржунівэрсытэту (БДУ). Сярэдні бал у мэдычныя ВНУ вагаецца ад 250 да 300 і вышэй.
Папярэдні аналіз паказаў, што без экзамэнаў дакумэнты ў БДПУ падаў 71 чалавек, з іх 65 — мэдалісты. Самую высокую суму балаў у БДПУ прынесла абітурыентка на факультэт матэматыкі — 352 балы.
У Беларускім дзяржаўным пэдагагічным унівэрсытэце (БДПУ) імя М. Танка на некаторыя пэдагагічныя спэцыяльнасьці конкурс складзе два чалавекі на месца. Абітурыенты таксама актыўна падавалі ў БДПУ заявы на завочнае аддзяленьне: да канца апошняга дня прыёму дакумэнтаў, 12 ліпеня, на 400 бюджэтных месцаў было 630 заяваў (конкурс склаў паўтара чалавека на месца).
Папярэдні аналіз паказаў, што без экзамэнаў дакумэнты ў БДПУ падаў 71 чалавек, з іх 65 — мэдалісты. Самую высокую суму балаў у БДПУ прынесла абітурыентка на факультэт матэматыкі — 352 балы.
Усяго сёлета ў Беларусі набор абітурыентаў праводзяць 54 ВНУ на 382 спэцыяльнасьці.