Вышыванка – гэта мода на этнаграфізм, выклік нацыяналістаў, ці ўнутраная патрэба?
Ва Ўкраіне бум на вышыванкі і аксэсуары ў нацыянальных блакітна-жоўтых колерах. Беларуская інтэлігенцыя пачала таксама прапагандаваць вышыванкі. Чаму раптам? Чаму Даля Грыбаўскайце таксама апранула клясычны нацыянальны літоўскі строй? Ці не вяртаецца ў моду народная вопратка? Але чаму? І што павінна здарыцца, каб Лукашэнка таксама апрануў вышыванку?
Пытаньне абмяркоўваюць у праскай тэлестудыі Радыё Свабода журналістка, акторка Людміла Ваннэк (супрацоўніца Ўкраінскай службы Радыё Свабода) і журналіст, гісторык, пісьменьнік Сяргей Абламейка (супрацоўнік Беларускай службы). На скайп-сувязі зь Менску – рэжысэр дакумэнтальнага кіно, грамадзкая актывістка Вольга Нікалайчык.
Вядучы – Вячаслаў Ракіцкі.