Удакладненую інфармацыю пра колькасьць ахвяраў абстрэлу сэпаратыстаў непадалёк ад мястэчка Равянькі на Луганшчыне паведамляе Міністэрства абароны Ўкраіны.
Загінулыя выконвалі заданьне па прыкрыцьці ўчастку дзяржаўнага кардону ў Луганскай вобласьці. У 4:30 ранку ў бок сіл Антытэрарыстычнай апэрацыі сэпаратысты адкрылі агонь з сыстэмаў «Град». У выніку загінулі 19 вайскоўцаў, яшчэ 93 параненыя.
Раней паведамлялася пра 30 загінулых і каля 100 параненых. Тая інфармацыя не пацьвердзілася.