Паведамляе пра гэта агенцтва БелаПАН са спасылкай на ўласныя крыніцы.
Інфармацыя пра арышт старшыні канцэрну Ігара Жыліна зьявіліся ў інтэрнэце вечарам 2 ліпеня. Паводле крыніцы сайту «Хартыя-97», Жылін быў арыштаваны 1 ліпеня і зьмешчаны ў СІЗА.
Раней прэс-сакратар «Белнафтахіма» адмовілася камэнтаваць дадзеную інфармацыю для Радыё Свабода, спаслаўшыся на адсутнасьць фактаў.
На пачатку тыдня прэс-сакратар Сьледчага камітэту Сяргей Кабаковіч паведаміў Радыё Свабода, што не валодае інфармацыяй па гэтым пытаньні.
Нараджэнец гораду Арджанікідзэ (цяпер Уладзікаўказ) Ігар Жылін, якому ў студзені сёлета споўнілася 73 гады, узначаліў канцэрн 4 лютага 2011 году. Да гэтага кіраваў прадпрыемствам «Гродна-Азот», а ў 1990–1993 гадах быў дэпутатам Вярхоўнага Савету Расеі. З 2003 году працаваў тэхнічным кансультантам кампаніі «СреднеАзГаз» (Масква), з 2006 году — першым намесьнікам генэральнага дырэктара АТ «Энэрджы Інвэст» (Руставі, Грузія).
Пра магчымы арышт Жыліна ўскосна сьведчыць той факт, што на сайце «Белнафтахіма» ў разьдзеле «Кіраўніцтва» насупраць пасады старшыні стаіць прочырк, ёсьць толькі імёны трох намесьнікаў.