Гэта вынікае з апытаньня, якое сацыялягічны цэнтар Pew Research Center правёў з 17 сакавіка па 5 чэрвеня 2014 году сярод амаль 50 тысяч рэспандэнтаў у 44 краінах. Амаль усе інтэрвію праводзіліся пасьля 18 сакавіка, калі было абвешчана пра далучэньне Крыму да Расеі.
У 44 краінах, у якіх праводзіліся дасьледаваньні, у сярэднім 43% апытаных ацанілі Расею адмоўна і 33% — станоўча. У параўнаньні з папярэднім дасьледаваньне 2013 году ацэнкі пагоршыліся ў 20 з 36 краінаў, жыхары якіх былі апытаныя і летась, палепшыліся ў шасьці і засталіся ранейшымі ў 10.
Асабліва істотныя зьмены адбыліся ў стаўленьні да Расеі жыхароў ЗША і краін Эўразьвязу. Але і ў многіх іншых краінах з розных кантынэнтаў Расею сталі ацэньваць горш, у тым ліку на Блізкім Усходзе, у Азіі і Лацінскай Амэрыцы. З краінаў, у якіх стаўленьне да Расеі палепшылася, варта адзначыць Кітай і Індыю, а таксама Паўднёвую Афрыку і Нігерыю.
У цэлым адмоўныя ацэнкі Расеі далі і жыхары Ўкраіны, частку тэрыторыі якой Расея анэксавала. Як адзначаецца ў справаздачы цэнтру Pew, у 2011 годзе нэгатыўнае стаўленьне да Расеі дэманстравалі 11% украінскіх рэспандэнтаў, сёлета — 60%. Але існуюць істотныя адрозьненьні ў стаўленьні ў залежнасьці ад рэгіёну: на Захадзе краіны адмоўна ацэньвалі Расею 83% апытаных, на ўсходзе — 45%, у Крыме — 4%.
Як Вы ацэньваеце Расею, станоўча ці адмоўна?(%)
|