Першы транш складае 450 млн даляраў, паведамілі ў Міністэрстве фінансаў Беларусі.
Гэта прадугледжана пагадненьнем паміж урадамі Беларусі і Расеі, якое падпісана 31 студзеня 2014 году.
Чаму гэты крэдыт так доўга ішоў у Беларусь і калі яна атрымае астатнія грошы?
«Гэтае пытаньне трэба задаваць Мінфіну Расеі. Але гэта ўрадавы крэдыт зь бюджэту РФ, таму забраць з пэўных яго артыкулаў, зьменшыць выдаткі і аддаць у выглядзе крэдыту — гэта праблематычна. Таму трэба правесьці ўдакладненьне бюджэту, прыняць нарматыўны акт, трэба дакумэнтальна завяршыць усе заканадаўчыя патрабаваньні», — патлумачылі карэспандэнту Свабоды ў прэс-службе Мінфіну Беларусі.
У зьвязку з затрымкай гэтага крэдыту ў чэрвені было вырашана, каб расейскі банк ВТБ даў Беларусі 2-мільярдны брыдж-крэдыт, перш чым паступяць сродкі ад ураду Расеі.