У Менску футбольныя фанаты разграмілі тралейбус і распылілі ў ім сьлезацечны газ

Фанаты ФК «Партызан» 29 ліпеня непадалёк ад гандлёвага цэнтра «Maximus» заблякавалі аўтамабілямі тралейбус № 3, разьбілі ў ім шкло, распылілі сьлезацечны газ — паведамляе прэс-служба МУС.

Прычынай стала сутычка з фанатамі клюба «Тарпеда». Міліцыя паведамляе, што вінаватыя затрыманыя і супраць іх узбуджаная крымінальная справа па другой частцы артыкула 339 «Хуліганства». Ім пагражае да шасьці гадоў пазбаўленьня волі.