ПАДЗЕІ ДНЯ
Менск, на Чыжоўскіх могілках адбудзецца ўрачыстая цырымонія адкрыцьця помніка на месцы перазахаваньня ахвяраў лягеру сьмерці «Трасьцянец». Пачатак у 11.00.
Віцебск, 8-14 лiпеня, XXIII Міжнародны фэстываль мастацтваў «Славянскі базар».
Менск, у кнігарні «ЛогвінаЎ» (пр-т Незалежнасьці, 37-а) мэдыя-праект «Партызан» праводзіць дыскусію «Прэмія Гедройця: ці ёсьць стратэгія?». Пачатак у 19.00.
ТАКСАМА Ў ГЭТЫ ДЗЕНЬ
52 да н. э. – дата заснаваньня Парыжу.
1709 – Палтаўская бітва, перамога войскаў расейскага цара Пятра І над арміяй швэдзкага караля Карла ХІІ.
1796 – дзяржаўны дэпартамэнт ЗША выдаў першы пашпарт грамадзяніна ЗША.
1926 – Кароль Савуд стварыў Савудаўскую Арабію.
1969 – пачаты вывад амэрыканскіх войскаў з Паўднёвага Віетнаму, які завяршыўся праз тры з паловай гады.
1994 – дзень сьмерці дыктатара Паўночнай Карэі Кім Ір Сэна – дзядулі цяперашняга дыктатара краіны Кім Чэн Ына.
2008 – тэлеканал БЕЛСАТ пачаў вяшчаньне са спадарожніка Sirius.
У гэты дзень нарадзіліся:
1621 – Жан дэ Ляфантэн, францускі паэт, байкапісец.
Мы сустракаем свой лёс на шляху, які абіраем, каб сысьці ад свайго лёсу.
Жан дэ Ляфантэн
1838 – Фэрдынанд Цэпэлін, нямецкі авіяканструктар, стваральнік дырыжабля.
1894 – Пётра Капіца, расейскі фізык, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі.
Кіраваць – гэта значыць не перашкаджаць добрым людзям працаваць.
Пётра Капіца
1839 — Джон Ракфэлер, амэрыканскі прамысловец, які заснаваў нафтавую кампанію «Стандард ойл», самы багаты чалавек усіх часоў – у пераліку на сёньняшні курс багацьце Ракфэлера ацэньваецца больш чым на $300 мільярдаў.
Калі вашая адзіная мэта — стаць багатым, вы ніколі не дасягнеце яе.
Джон Ракфэлер
1861 – Магдалена Радзівіл, беларуская мэцэнатка.
1912 – Гаўрыла Верасаў, беларускі савецкі шахматыст, міжнародны майстар.
1949 – Уладзіслаў Завальнюк, каталіцкі сьвятар, беларускі рэлігійны і культурны дзяяч.
З КАЛЕНДАРА БАХАРЭВІЧА
Цёплае і мокрае. 8 ліпеня 1918 Гэмінгўэй паранены ў адным з баёў у Італіі