Пра гэта паведаміў у Фэйсбуку намесьнік старшыні Валынскай абласной рады Ігар Гузь.
Ён зьмясьціў у сябе ў Фэйсбуку фотаздымак добраахвотніка-беларуса, які называе сябе Міхалам Вітушкам.
«Гэта мой пабрацім, беларускі нацыяналіст, сябра Вітушка. Ужо сёньня ён і яго сябры ва Ўкраіне праходзяць спэцпадрыхтоўку для ўдзелу ва ўкраінскіх добраахвотніцкай батальёнах супраць маскоўскіх акупантаў на Ўсходзе Ўкраіны! У бліжэйшы час будзе сфармаваны беларускі атрад супраціву „Пагоня“. Запрашаем беларускіх патрыётаў далучыцца да абароны ўкраінскай зямлі. Без свабоднай Украіны ня будзе свабоднай Беларусі!», — піша Гузь. Ігар Гузь паведамляе, што батальёну патрэбная амуніцыя, бронекамізэлькі і каскі. Для гэтага абвешчаны збор грошай.
Добраахвотнік-беларус называе сябе імём кіраўніка беларускага антысавецкага руху Міхала Вітушкі, які пасьля вайны ўзначальваў партызанскае падпольле.