Альтэрнатыва параду — талака ў Курапатах (ВІДЭА)

Актывісты і прыхільнікі Беларускай Хрысьціянскай Дэмакратыі ў якасьці альтэрнатывы афіцыйнаму святкаваньню 3 ліпеня правялі талаку на тэрыторыі мемарыяльнага комплексу «Курапаты», — паведамляе прэсавая служба БХД.

Пасля прыборкі смецьця і добраўпарадкаваньня месца масавага пахаваньня для жадаючых была праведзеная экскурсія па мемарыяльным комплексе.