Зюганаў — Лукашэнку: «Жыве Беларусь!»

Генадзь Зюганаў, архіўнае фота

Старшыня Кампартыі Расеі Генадзь Зюганаў даслаў віншавальную тэлеграму кіраўніку Беларусі Аляксандру Лукашэнку з Днём незалежнасьці. Ён завяршыў яе словамі: «Жыве Беларусь!»

«Памяць пра нашы агульныя пакуты сямідзесяцігадовай даўніны здаецца яшчэ больш важнай цяпер, калі на роднай сэрцу Ўкраіне падымае галаву крыважэрны нацызм, які падсілкоўваецца, як і раней, заходняй буржуазіяй», — адзначаецца сярод іншага ў віншаваньні.

Тэкст віншаваньня зьмешчаны на сайце Кампартыі РФ.

Лідэр расейскіх камуністаў Генадзь Зюганаў — даўні сябар Лукашэнкі. На мінулых прэзыдэнцкіх выбарах у Расеі Зюганаў выстаўляў сваю кандыдатуру ў альтэрнатыву Ўладзімеру Пуціну.