Ці створаць падляскія беларусы беларускі тэатар?
Your browser doesn’t support HTML5
Размова вядзецца пра новую зьяву ў разьвіцьці беларускай культуры на польскім Падляшшы, дзе кампактна пражываюць этнічныя Беларусі. А менавіта — пра спробу стварэньня там прафэсійнага беларускага тэатру. Ці ёсьць патрэба у падляскіх беларусаў у прафэсійным уласна беларускім тэатры і ці стварэньне яго ўвогуле магчымае? У якіх формах і на якой мове можа адбыцца такі тэатар? У перадачы бяруць удзел акторка з Падляшша Яанна Стэльмашук, якая паказала ў Празе на міжнародным фэстывалі «Апостраф» свой монаспэктакль «Я ж у полі вярбою расла» і перакладчык, журналіст Ян Максімюк. Вядзе перадачу Вячаслаў Ракіцкі.