Пачалася пілігрымка ў Будслаў

Your browser doesn’t support HTML5

Каля трохсот чалавек выправіліся ў штогадовую пешую пілігрымку з Менску ў Будслаў. У першую суботу ліпеня там адбудзецца традыцыйны каталіцкі фэст у гонар абраза Маці Божай Будслаўскай. Пяцідзённы шлях даўжынёю 125 кілямэтраў распачаўся ад менскага катэдральнага касьцёлу імя найсьвяцейшай Панны Марыі і завершыцца ў Будславе ў пятніцу 4 ліпеня.