На думку экспэртаў і палітычных аглядальнікаў, прыхільнікаў эўраінтэграцыі ў Беларусі пасьля сёньняшняга падпісаньня стане болей.
У Віцебску ўрачыста адкрылі помнік уладару Вялікага Княства Літоўскага князю Альгерду.
Супраць вядомай праваабаронцы, былой палітычнай зьняволенай Кацярыны Садоўскай завялі крымінальную справу за зьнявагу Аляксандра Лукашэнкі. Яна назвала кіраўніка Беларусі псыхічна хворым.
На думку ўкраінскага журналіста Віталя Портнікава, Масква можа рыхтаваць Менску вайсковы пераварот.
Ад наступнага тыдня прадпрымальнікі Беларусі ня змогуць прадаваць тавар без дакумэнтаў, якія адпавядаюць тэхнічнаму рэглямэнту Мытнага саюзу. Найбольш тавараў вязуць з Расеі, і якраз у гэтай краіне такія дакумэнты найцяжэй здабыць.
Апытаньне ў Гомелі: Чаму Грузія, Малдова і Ўкраіна ня хочуць ісьці шляхам Беларусі ды інтэгравацца з Расеяй?
Тэлефануйце ў жывы эфір: +375 29 6514204 (Вэлком) або ў любы час на аўтаадказьнік у Менску +375 172 663952.
Адрас нашага аўтаадказьніка ў SKYPE: svabodaradio.