ПАДЗЕІ ДНЯ
У Менску адбудзецца дыскусія «Вайна з далёкай шуфлядкі» на тэму Першай сусьветнай вайны з удзелам аўстрыйскага гісторыка, пісьменьніка і перакладчыка Марціна Поляка. Месца правядзеньня – творчая прастора ЦЭХ (пр-т Незалежнасьці, 58, корпус 6). Пачатак у 16.00.
У Горадні вандроўка «Музы старой Горадні» з краязнаўцам і музыкам Аляксеем Фраловым, а таксама з удзелам гарадзенскіх гісторыкаў і невялічкім канцэртам капэлы Стэфана Баторыя ў гарадзенскай кірсе. Пачатак канцэрту ў 17.00.
У Менску ў кнігарні «Галіяфы» (вул. Валгаградзкая, 6) адбудзецца прэзэнтацыя гісторыка-краязнаўчага выданьня «Вілейскі павет». У імпрэзе возьмуць удзел ураджэнцы Вілейшчыны: шоўмэн і паэт Усевалад Сьцебурака, гісторык Сымон Барыс, бард Алесь Наркевіч. Пачатак у 13.00.
ГЭТЫ ДЗЕНЬ У ГІСТОРЫІ
1569 — заключаная Люблінская унія, Каралеўства Польскае і Вялікае Княства Літоўскае злучыліся ў фэдэратыўную дзяржаву Рэч Паспалітую.
1660 — перамога войска ВКЛ і Кароны над маскоўскай рацьцю ў бітве пад Палонкаю. Пералом у вайне, пачалося вызваленьне захопленых зямель Вялікага Княства.
1914 — эрцгерцаг Фэрдынанд і яго жонка забітыя ў Сараеве.
1941 — Менск заняты нямецкімі войскамі.
1942 — загінуў Янка Купала, клясык беларускай літаратуры, паэт, драматург, публіцыст, выбітны дзяяч беларускага Адраджэньня пачатку XX стагодзьдзя.
«...Калісь амэрыканцы, змагаючыся з Англіяй за сваю Незалежнасьць, напісалі на сваім сьцягу несьмяротныя словы: «Амэрыка для амэрыканцаў». І гэта памагло: сягоньня Амэрыка вольная. Павінны пайсьці і мы па яе сьлядох і напісаць агністымі рунамі на сваім сьцягу: «БЕЛАРУСЬ ДЛЯ БЕЛАРУСАЎ!»
Янка Купала
1992 — Беларусь усталявала дыпляматычныя дачыненьні з Расеяй.
У гэты дзень нарадзіліся:
1641 — Марыя Казімера д’Арк’ен, каралева польская й вялікая княгіня літоўская, жонка Яна Сабескага.
1712 — Жан-Жак Русо, францускі філёзаф.
1891 — Павал Валошын, дзяяч заходнебеларускага нацыянальнага руху, публіцыст.
1923 — Уладзімер Чантурыя, беларускі архітэктар і пэдагог, аўтар «Гісторыі архітэктуры Беларусі да 1917 году».
1941 — Алена Макарэўская, беларуская мовазнаўца, кандыдат філялягічных навук.
З КАЛЕНДАРА БАХАРЭВІЧА
Прынцыпы Гаўрылы. 28 чэрвеня 1914 эрцгерцаг Фэрдынанд і яго жонка забітыя ў Сараеве.