Справу за салідарнасьць з Украінай адправілі на новы разгляд

Your browser doesn’t support HTML5

Менскі гарадзкі суд адмяніў рашэньне суду Нясьвіскага раёну адносна актывісткі партыі «Беларуская хрысьціянская дэмакратыя» Натальлі Бордак і адправіў заведзеную на яе адміністрацыйную справу на новы разгляд. Суд першай інстанцыі прысудзіў Натальлі Бордак 3,6 мільёна штрафу за плякат «Не — пуцінскай вайне з Украінай», зьвінаваціўшы ў парушэньні артыкула 23.34.2 Адміністрацыйнага кодэксу — аб арганізацыі масавага мерапрыемства. Адпаведны пратакол на Натальлю Бордак склалі 9 траўня супрацоўнікі міліцыі гораду Нясьвіжа за тое, што падчас сьвяткаваньня Дня Перамогі яна гуляла па гарадзкім парку з плякатам на знак салідарнасьці з Украінай. Натальлю Бордак затрымалі на вуліцы, пасьля таго як яна згарнула плякат і рушыла дадому. Тры дні яе трымалі ў міліцэйскім пастарунку ў цяжкіх умовах.