Бяляцкі дасьць прэсавую канфэрэнцыю ў панядзелак

23 чэрвеня ў офісе Праваабарончага цэнтру «Вясна» аб 11-й гадзіне распачнецца прэс-канфэрэнцыя кіраўніка арганізацыі і віцэ-прэзыдэнта Міжнароднай фэдэрацыі за правы чалавека Алеся Бяляцкага.

Палітычны вязень вызвалены з папраўчай калёніі № 2 г. Бабруйска 21 чэрвеня — у дзень уступлення ў сілу Закону «Аб амністыі ў сувязі з 70-годзьдзем вызваленьня Беларусі ад нямецка-фашыстоўскіх захопнікаў».

Алесь Бяляцкі быў арыштаваны 4 жніўня 2011 года і за сваю праваабарончую дзейнасьць правёў у зьняволеньні амаль тры гады. Увесь гэты час краіны Эўразьвязу, ЗША і міжнародныя праваабарончыя арганізацыі патрабавалі ад уладаў Беларусі вызваленьня праваабаронцы.

Працоўная група па адвольных затрыманьнях Рады па правах чалавека ААН прыняла рашэньне па справе Алеся Бяляцкага, прызнаўшы яго зьняволеньне адвольным.