«Для Крамлю і для Расеі Беларусь зьяўялецца ралявой мадэльлю — прыкладам таго, як за дваццаць гадоў улада змага атамізаваць грамадзтва, кантраляваць апазыцыю, правакуючы яе на раскол, ужываючы рэпрэсіі, затрыманьні і арышты і выкарыстоўваючы разнастайныя правакацыі, — лічыць літоўскі палітоляг Віціс Юрконіс. — У адрозьненьне ад Грузіі, Украіны і Малдовы, каляровыя рэвалюцыі ў Беларусі канчаліся за адзін дзень, за выключэньнем намётавага гарадка ў 2006 годзе. Магчыма, характар Лукашэнкі і сам ён ня надта падабаецца Крамлю, але яны цэняць яго ляяльнасьць і тое, што Лукашэнка змог стварыць сыстэму, якую ён удала кантралюе».
Паводле апошняй справаздачы Freedom House «Дзяржавы пераходнага пэрыяду-2013», паводле ўзроўню дэмакратыі Беларусь займае 27-е месца з 29 аналізаваных краінаў. Яна безь сюрпрызаў прызнаная краінай з аўтарытарным рэжымам кіраваньня, разам з Расеяй, Таджыкістанам, Узьбекістанам, Азербайджанам і Казахстанам. Пракамэнтаваць вынікі аналізу мы папрасілі кіраўніка рэгіянальнага аддзяленьня міжнароднай няўрадавай арганізацыі Freedom House Віціса Юрконіса:
Радыё Свабода: Зьмена ўлады ва Ўкраіне і ваенны канфлікт паміж Украінай і Расеяй памянялі расклад сілаў у рэгіёне. Як на гэтыя зьмены адрэагавала Беларусь — і ўлады, і апазыцыя?
Віціс Юрконіс: Нягледзячы на ўсю сваю рыторыку, Лукашэнка спрабуе схаваць відавочны факт — Менск зьяўляецца ляяльным партнэрам Крамлю. Гэта дэманструюць усе факты: тое, што ў ААН Беларусь прагаласавала супраць цэласьці Ўкраіны, запрасіла да сябе расейскія самалёты, што на яе тэрыторыі знаходзяцца расейскія вайсковыя аб’екты. Усе гэтыя факты паказваюць, што дэ-факта ў Беларусі няма незалежнасьці, а Лукашэнка на сто працэнтаў залежыць ад Крамлю.
А калі мы кажам пра апазыцыю, то Майдан мог бы быць натхняльным прыкладам для грамадзянскай супольнасьці. Аднак апазыцыя больш кажа пра тое, што сцэнар Майдану ў Беларусі немагчымы. Тым самым яны спрабуюць патлумачыцца і апраўдаць сябе. Бо калі мы паглядзім на 2006, 2010 і 2011 год, то палітычная апазыцыя ніколі не была гатовая да сцэнару лідэрства і не была гатовая кінуць выклік уладзе.
Цяпер мы бачым, як абмяркоўваецца пытаньне народнага рэфэрэндуму і адзінага кандыдата. Гэта працэс, у які ўключаныя ўсе, унутры яго шмат дынамікі, а па сутнасьці нічога новага. Усё скончыцца гэтаксама, як сканчалася раней. Апроч адзінай павесткі дня — ганіць Лукашэнку і пры гэтым не даваць аніякай альтэрнатывы і не апэляваць да грамадзянскай супольнасьці.
РС: З вашых развагаў для мяне выбудоўваецца схема: Лукашэнка ляяльны Крамлю, а апазыцыя — ляяльная Лукашэнку?
ВЮ: Не, наконт ляяльнасьці апазыцыі да Лукашэнкі — гэта наўрад ці.
Але ў кантэксьце Майдану было некалькі жорсткіх заяваў ад некаторых прадстаўнікоў апазыцыі, калі яны казалі, што падзеі ва Ўкраіне ці тое, што адбывалася ў Крыме, — гэта зразумела і так мусіла быць. Калі нават апазыцыя не разумее, што гэта агрэсія Расеі і ўварваньне на чужую тэрыторыю, то пра якую дэмакратыю і дэмакратычную апазыцыю мы гаворым.
Аднак зразумела, што ўсе ў адной сыстэме. З аднаго боку ёсьць Лукашэнка, які атамізуе грамадзтва і намагаецца зрабіць раскол у апазыцыі, іншым разам зьдзекуецца зь яе, садзіць у турму. Але апазыцыя з гэтай сыстэмы таксама не выходзіць. Бо лепш яны будуць байкатаваць выбары, чым рэальна кідаць выклік і абараняць галасы. Лепш сядзець і абмяркоўваць адзінага кандыдата, хоць зразумела, што гэты адзіны кандыдат нічога ня будзе значыць. Яны замкнёныя ў сваім коле і зьяўляюцца часткай сыстэмы.
Мы цудоўна ведаем, што паводле сацыялягічных дадзеных ёсьць тая частка грамадзкасьці, якая ня бачыць альтэрнатывы і падтрымлівае рэжым. Ёсьць невялікая частка, якая падтрымлівае апазыцыю і гэтай апазыцыяй зьяўляецца. І ёсьць вялікая колькасьць людзей у Беларусі, якія ані там, ані там. І ніхто зь імі не размаўляе, і у прынцыпе іх ігнаруюць. Апазыцыя нашмат часьцей абмяркоўвае Беларусь у Варшаве, Вільні і Брусэлі, чым у рэгіёнах Беларусі.
Таму нічога ў Беларусі ў гэтым сэнсе не мяняецца.
Але калі адбываліся ўкраінскія падзеі, то вялікая частка той самай апазыцыі нашмат больш абмяркоўвала іх і не была гатовая абмяркоўваць праблемы ўнутры Беларусі. Гэта паказвае стаўленьне апазыцыі як да сваёй функцыі ў Беларусі, так і стаўленьне да грамадзянскай супольнасьці. У прынцыпе яна іх ня надта цікавіць, апроч пэрыяду прэзыдэнцкіх выбараў, калі трэба паказваць нейкую дзейнасьць.
РС: Як патлумачыць супярэчнасьць паміж тым, што Аляксандар Лукашэнка публічна дэкляруе гатовасьць да супрацоўніцтва з новымі ўкраінскімі ўладамі, падтрымлівае цэласьць Украіны, а факты, пра якія вы кажаце, дэманструюць залежнасьць беларускіх уладаў ад волі Крамлю?
ВЮ: Падчас усяго пэрыяду кіраваньня ў Лукашэнкі заўжды быў такі асноўны наратыў: ён настойваў на тым, што ён — гарант незалежнасьці Беларусі. А толькі некаторыя факты, якія мы пералічылі, паказваюць, што гэтай незалежнасьці насамрэч няма. Таму Лукашэнка мусіць іх неяк рэтушаваць. Ён сустракаецца зь цяперашнімі уладамі Ўкраіны, едзе на інаўгурацыю Парашэнкі — і ўсё гэта мусіць рабіць уражаньне, што адбываецца па ўласнай волі, а не паводле пляну Крамля. Але ў прынцыпе гэта проста манэўры, якія імітуюць тое, нібыта незалежнасьць ёсьць.
У гэтай рыторыкі два адрасаты. Самы галоўны — гэта беларускае насельніцтва. І гэта таксама паказчык таго, што Лукашэнка стараецца гуляць з настроямі. Мы разумеем, якая сытуацыя з мэдыямі ў Беларусі. І Лукашэнка гэта выкарыстоўвае, паказваючы, што ў яго хаця б часткова захавалася самастойнасьць. Але рэальныя дзеяньні і факты гэтаму супярэчаць.
Другі адрасат — гэта Эўразьвяз. Зразумела, што ўсе краіны Ўсходняга партнэрства, улучна зь Беларусьсю, напалоханыя дзеяньнямі Крамлю і разумеюць, што ніякага партнэрства ў Эўразійскім зьвязе ня будзе. Ізноў жа былі супярэчнасьці з тым, што было сказана пасьля сустрэчы мытнай тройкі ў Менску. Але нягледзячы на гэта дамова ўсё адно падпісаная. І Лукашэнка зноў стараецца паказаць сваім суседзям з Эўразьвязу, што ён нібыта дагэтуль працягвае сваю палітыку балянсаваньня.
Але гэта ўжо не палітыка балянсаваньня, а палітыка імітаваньня. Відавочна, што беларускія ўлады стопрацэнтна знаходзяцца «пад Крамлём». Магчыма, яны гэтага і не хацелі, але ёсьць эканамічнае, культурнае і інфармацыйнае дамінаваньне Расеі. І самі беларускія ўлады завялі сябе ў гэты тупік.
Яны цяпер спрабуюць заклікаць эўрапейскіх суседзяў: «Ратуйце, давайце нейкія крэдыты» і так далей. Бо эканамічна мы ўсе разумеем, што ў Расеі сытуацыя пагаршаецца і будзе цяжэй атрымліваць крэдыты ад яе. Патрэбныя альтэрнатывы. Але ў рэальнасьці Беларусь — на жаль, у прасторы Расеі. І не відаць ніякіх рэальных спробаў нешта зрабіць.
Але гэта ніяк не таму, што гэтага ня хоча Брусэль.
Тое самае «Ўсходняе партнэрства» было праектам для таго, каб усе гэтыя краіны, улучна зь Беларусьсю, маглі прадэманстраваць свае намеры. Але Беларусь не зрабіла нічога, каб паказаць, што яе праект Усходняга партнэрства цікавіць. Нават праект пра малы памежны рух з Польшчай і Літвой не падпісалі, хаця мяч тут сапраўды на беларускім баку.
І калі глядзець на двухбаковыя стасункі з той самай Літвой, то нават у палітычна нэўтральных, чыста прагматычных пытаньнях няма ніякага добрасуседзтва. Гэта паказвае, што беларускія ўлады не зацікаўленыя ў супрацоўніцтве з сваімі эўрапейскімі партнэрамі. Магчыма, ім не дазваляе Расея. Але тое, што робіцца ў гэтай унутранай «кухні», мы ня бачым, з-за таго, што гэта вельмі непразрыстыя дзяржавы.
РС: Што ў бліжэйшым часе будзе патрабаваць ад Лукашэнкі Крэмль і наколькі ён зможа супрацьстаяць гэтым патрабаваньням?
ВЮ: Ляяльнасьць да «эўразійскага» праекту. Зразумела, што Беларусь і Казахстан былі першымі краінамі, якія мусілі даць штуршок і прыцягнуць у яго такія краіны, як Украіна. Без Украіны, канечне, Эўразійскі зьвяз нічога ня значыць. Гэта такі праект-калека. Гэта і тлумачыць расейскую агрэсію, якая рэальна парушае ўсе міжнародныя стандарты і робіць Крэмль ізгоем міжнароднай сыстэмы.
У цяперашніх умовах кіраўнікі Крамлю мусяць паказаць, што ў іх ёсьць партнэры, ёсьць краіны, якія іх падтрмліваюць. І яны будуць вымушаць Беларусь дэманстраваць ляяльнасьць, быць часткай «расейскамоўнага» сьвету.
Лёгка беларускім уладам дакладна ня будзе. Яны будуць вымушаныя дэманстраваць нейкую незалежнасьць. З-за гэтага ў бліжэйшым часе мы будзем вымушаныя выслухаць шмат супярэчлівых прамоваў, сыгналаў. Але мы мусім аналізаваць ня гэтыя словы, а рэальныя крокі. І Беларусь цяпер паказвае, што яны на сто працэнтаў залежаць ад Крамлю.
Паводле апошняй справаздачы Freedom House «Дзяржавы пераходнага пэрыяду-2013», паводле ўзроўню дэмакратыі Беларусь займае 27-е месца з 29 аналізаваных краінаў. Яна безь сюрпрызаў прызнаная краінай з аўтарытарным рэжымам кіраваньня, разам з Расеяй, Таджыкістанам, Узьбекістанам, Азербайджанам і Казахстанам. Пракамэнтаваць вынікі аналізу мы папрасілі кіраўніка рэгіянальнага аддзяленьня міжнароднай няўрадавай арганізацыі Freedom House Віціса Юрконіса:
Радыё Свабода: Зьмена ўлады ва Ўкраіне і ваенны канфлікт паміж Украінай і Расеяй памянялі расклад сілаў у рэгіёне. Як на гэтыя зьмены адрэагавала Беларусь — і ўлады, і апазыцыя?
Віціс Юрконіс: Нягледзячы на ўсю сваю рыторыку, Лукашэнка спрабуе схаваць відавочны факт — Менск зьяўляецца ляяльным партнэрам Крамлю. Гэта дэманструюць усе факты: тое, што ў ААН Беларусь прагаласавала супраць цэласьці Ўкраіны, запрасіла да сябе расейскія самалёты, што на яе тэрыторыі знаходзяцца расейскія вайсковыя аб’екты. Усе гэтыя факты паказваюць, што дэ-факта ў Беларусі няма незалежнасьці, а Лукашэнка на сто працэнтаў залежыць ад Крамлю.
А калі мы кажам пра апазыцыю, то Майдан мог бы быць натхняльным прыкладам для грамадзянскай супольнасьці. Аднак апазыцыя больш кажа пра тое, што сцэнар Майдану ў Беларусі немагчымы. Тым самым яны спрабуюць патлумачыцца і апраўдаць сябе. Бо калі мы паглядзім на 2006, 2010 і 2011 год, то палітычная апазыцыя ніколі не была гатовая да сцэнару лідэрства і не была гатовая кінуць выклік уладзе.
Апазыцыя ніколі не была гатовая да сцэнару лідэрства і не была гатовая кінуць выклік уладзе.
РС: З вашых развагаў для мяне выбудоўваецца схема: Лукашэнка ляяльны Крамлю, а апазыцыя — ляяльная Лукашэнку?
ВЮ: Не, наконт ляяльнасьці апазыцыі да Лукашэнкі — гэта наўрад ці.
Але ў кантэксьце Майдану было некалькі жорсткіх заяваў ад некаторых прадстаўнікоў апазыцыі, калі яны казалі, што падзеі ва Ўкраіне ці тое, што адбывалася ў Крыме, — гэта зразумела і так мусіла быць. Калі нават апазыцыя не разумее, што гэта агрэсія Расеі і ўварваньне на чужую тэрыторыю, то пра якую дэмакратыю і дэмакратычную апазыцыю мы гаворым.
Аднак зразумела, што ўсе ў адной сыстэме. З аднаго боку ёсьць Лукашэнка, які атамізуе грамадзтва і намагаецца зрабіць раскол у апазыцыі, іншым разам зьдзекуецца зь яе, садзіць у турму. Але апазыцыя з гэтай сыстэмы таксама не выходзіць. Бо лепш яны будуць байкатаваць выбары, чым рэальна кідаць выклік і абараняць галасы. Лепш сядзець і абмяркоўваць адзінага кандыдата, хоць зразумела, што гэты адзіны кандыдат нічога ня будзе значыць. Яны замкнёныя ў сваім коле і зьяўляюцца часткай сыстэмы.
Мы цудоўна ведаем, што паводле сацыялягічных дадзеных ёсьць тая частка грамадзкасьці, якая ня бачыць альтэрнатывы і падтрымлівае рэжым. Ёсьць невялікая частка, якая падтрымлівае апазыцыю і гэтай апазыцыяй зьяўляецца. І ёсьць вялікая колькасьць людзей у Беларусі, якія ані там, ані там. І ніхто зь імі не размаўляе, і у прынцыпе іх ігнаруюць. Апазыцыя нашмат часьцей абмяркоўвае Беларусь у Варшаве, Вільні і Брусэлі, чым у рэгіёнах Беларусі.
Таму нічога ў Беларусі ў гэтым сэнсе не мяняецца.
Але калі адбываліся ўкраінскія падзеі, то вялікая частка той самай апазыцыі нашмат больш абмяркоўвала іх і не была гатовая абмяркоўваць праблемы ўнутры Беларусі. Гэта паказвае стаўленьне апазыцыі як да сваёй функцыі ў Беларусі, так і стаўленьне да грамадзянскай супольнасьці. У прынцыпе яна іх ня надта цікавіць, апроч пэрыяду прэзыдэнцкіх выбараў, калі трэба паказваць нейкую дзейнасьць.
РС: Як патлумачыць супярэчнасьць паміж тым, што Аляксандар Лукашэнка публічна дэкляруе гатовасьць да супрацоўніцтва з новымі ўкраінскімі ўладамі, падтрымлівае цэласьць Украіны, а факты, пра якія вы кажаце, дэманструюць залежнасьць беларускіх уладаў ад волі Крамлю?
ВЮ: Падчас усяго пэрыяду кіраваньня ў Лукашэнкі заўжды быў такі асноўны наратыў: ён настойваў на тым, што ён — гарант незалежнасьці Беларусі. А толькі некаторыя факты, якія мы пералічылі, паказваюць, што гэтай незалежнасьці насамрэч няма. Таму Лукашэнка мусіць іх неяк рэтушаваць. Ён сустракаецца зь цяперашнімі уладамі Ўкраіны, едзе на інаўгурацыю Парашэнкі — і ўсё гэта мусіць рабіць уражаньне, што адбываецца па ўласнай волі, а не паводле пляну Крамля. Але ў прынцыпе гэта проста манэўры, якія імітуюць тое, нібыта незалежнасьць ёсьць.
Відавочна, што беларускія ўлады стопрацэнтна знаходзяцца «пад Крамлём».