Днямі ў розных моўных вэрсіях вікіпэдыі зьявіліся артыкулы пра непрыстойную песьню-крычалку ўкраінскіх футбольных заўзятараў.
На гэты момант існуе 12 моўных вэрсіяў артыкулу. Артыкул зьявіўся і на расейскім рэсурсе вікіпэдыі, але ўчора быў выдалены, бо, паводле адказных асобаў расейскай вікі, гэта быў не энцыкляпэдычны артыкул, а «выказваньні ананімных удзельнікаў пра Ўкраіну».
Артыкул пра песьню пакуль што захоўваецца ў абедзьвюх беларускіх вэрсіях — афіцыйным правапісам і тарашкевіцай. Старонка ў тарашкевічнай вікі пазначана як «кандыдатура на выдаленьне» без тлумачэньня прычынаў. Прапануецца выдаліць і «наркамаўскі» артыкул, бо ў ім «няма значнасьці» і ўтрымліваецца «вандалізм».
Артыкулы пра песьню ў некаторых моўных вэрсіях вікіпэдыі цяпер разглядаюцца на прадмет выдаленьня. Так, у найбліжэйшым часе могуць зьнікнуць артыкулы па-ангельску, па-японску, па-літоўску (сумнеў у значнасьці артыкулу і яго дарэчнасьці ў вікіпэдыі), па-сэрбску (гэта не энцыкляпэдычны артыкул, абразьлівая песьня заўзятараў), па-турэцку (артыкул носіць абразьлівы характар).
Украінскі артыкул пра песьню «Пуцін — *****» суправаджаецца папярэджаньнем аб ненарматыўнай лексыцы, якая некаторым чытачам можа падацца «непрыстойнай або абразьлівай».
Пакуль што ніякіх пратэстаў карыстальнікаў і прапановаў выдаленьня не паступала наконт артыкулаў пра песьню з прыпевам «ла-ла-ла-ла ла-ла-ла-ла» ў баўгарскай, эстонскай, францускай і віетнамскай вікіпэдыях.