Украіна прыпыніць агонь, каб даць магчымасьць узброеным фармаваньням раззброіцца, а расейскім наймітам — пакінуць краіну, заявіў прэзыдэнт Украіны Пятро Парашэнка.
«Плян пачынаецца з майго загаду аб аднабаковым спыненьні агню. І адразу пасьля гэтага мы павінны атрымаць падтрымку мірнага пляну прэзыдэнта з боку ўсіх удзельнікаў падзей у Данбасе», - сказаў прэзыдэнт Украіны.
Паводле яго, час спыненьня агню будзе вельмі кароткім, і за гэты час павінна адбыцца раззбраеньне незаконных узброеных фармаваньняў, а таксама навядзеньне парадку ў рэгіёне.
«Са свайго боку мы прапануем амністыю для тых, хто складзе зброю, і тых, хто не зрабіў цяжкіх злачынстваў. Я прапаную калідор для таго, каб расейскія найміты маглі пакінуць бяз зброі тэрыторыю нашай краіны», - адзначыў Парашэнка.
Паводле прэзыдэнта, ключавым элемэнтам мірнага пляну зьяўляецца ўнясеньне праекту зьменаў у Канстытуцыю з шырокай дэцэнтралізацыяй улады.
«Мы чакаем, што ў вельмі сьціслыя тэрміны падтрымку гэтага мірнага пляну прадэманструюць многія ўдзельнікі гэтай сытуацыі. Мы чакаем, што будуць вызваленыя закладнікі, неадкладна будуць вызваленыя захопленыя будынкі, мы чакаем, што гарантыямі бясьпекі скарыстаецца вялікая колькасьць жыхароў Данбасу», - падкрэсьліў кіраўнік дзяржавы.
«Важным элемэнтам гэтага пляну зьяўляецца перакрыцьцё дзяржаўнай мяжы. Існуе велізарная рызыка, што спыненьнем агню скарыстаюцца злачынцы» - сказаў прэзыдэнт Украіны.