Анархісты расьпісалі Наваполацк

У ноч з панядзелка на аўторак наваполацкія анархісты нанесьлі сэрыю графіці ў шматлюдных месцах. Пра гэта паведамляе рэсурс «Рэвалюцыйнае дзеяньне».

Арганізатары называюць акцыю агітрэйдам. Рэсурс інфармуе, што графіці антыфашысцкага зьместу былі нанесеныя таксама непадалёк ад мясцовага стадыёна.