За партрэт Быкава — 18 мільёнаў штрафу


Партызанскі суд Менску аштрафаваў чатырох графіцістаў за нанясеньне шкоды гарадзкой маёмасьці — кожнага на 30 базавых (4 мільёны 500 тысяч рублёў).

16 чэрвеня графіцістаў, якія ў двары на плошчы Перамогі пачалі маляваць партрэт Быкава на трансфарматарнай будцы затрымалі, пасадзілі ў аўтазак і адвезьлі ў міліцыю.

Паводле словаў відавочцаў, два міліцыянты прыехалі на месца нанясеньня графіці прыблізна апоўдні. Пазьней пад’ехалі яшчэ міліцэйскія машыны. Нейкі час графіцісты спрабавалі нешта высьветліць зь міліцыяй на месцы, а потым усіх пагрузілі ў аўтазак.

Your browser doesn’t support HTML5

Малявалі Быкава, трапілі ў міліцыю

Your browser doesn’t support HTML5

Графіцістаў, якія малявалі Быкава, забралі ў міліцыю