Архіпаву — 6 гадоў калёніі, Канаплёву — 135 мільёнаў штрафу
Your browser doesn’t support HTML5
Былога намесьніка генпракурора Аляксандра Архіпава асудзілі на 6 гадоў калёніі ўзмоцненага рэжыму з канфіскацыяй маёмасьці і пазбаўленьнем кляснага чыну «дарадца юстыцыі 3 ступені». Тут жа ў судовай залі яму начапілі кайданкі. Архіпаў прыйшоў у суд ужо з пакункам рэчаў для турмы. Колішняга старшыню Палаты прадстаўнікоў, кіраўніка фэдэрацыі гандболу Ўладзімера Канаплёва пакаралі штрафам у 900 базавых велічыняў. У судзе ён заявіў, што прызнае сябе вінаватым. Суд абавязаў Канаплёва сплаціць грошы цягам месяца.