Сельскай гаспадарцы Беларусі хранічна не хапае кадраў. Маладыя спэцыялісты надоўга не затрымліваецца ў сучасных калгасах.
Сельскай гаспадарцы Беларусі хранічна не хапае кадраў. Маладыя спэцыялісты надоўга не затрымліваецца ў сучасных калгасах. Адпрацаваўшы разьмеркаваньне, пакідаюць іх у пошуках лепшых умоў. Выпускнікі Горацкай сельгасакадэміі, якую скончыў і Аляксандар Лукашэнка, — не выключэньне. Чаму вёска не становіцца домам для былых студэнтаў? Чаго чакаюць яны ад працы ў полі і на фэрмах і дзеля чаго пайшлі вучыцца ў акадэмію?
Гаварыць на тэму бліжэйшай працоўнай будучыні студэнты акадэміі ня дужа ахвочыя. Бальшыня тых, з кім удалося пагутарыць, прызналіся, што хацелі б атрымаць разьмеркаваньне бліжэй да гораду. Нават тыя, каго накіравалі ў акадэмію зь сельгаспрадпрыемстваў, ня хочуць зьвязваць сваё жыцьцё толькі зь сельскай гаспадаркай.
Студэнткі, якія вучацца на бухгальтараў, прызналіся, што іх палохае будучыня.
Наступны суразмоўца вучыцца на эколяга. На вёску, кажа, не паеду — толькі ў горад. Разьмеркаваньне яму не пагражае, бо ён платнік. Лічыць, што па сканчэньні вучобы сутыкнецца зь цяжкасьцямі пры ўладкаваньні на працу па спэцыяльнасьці. На ягоную думку, эколяг — прафэсія не запатрабаваная ў Беларусі.
Чаму ж тады, пытаюся ў маладога чалавека, ён наважыўся пайсьці на яе вучыцца? — «Прэстыжна. Калі ўжо дзе ўладкуесься, дык заробак будзе добры», — мяркуе студэнт.
Два гады перацярпець, а там будзем разьлічваць толькі на сябе, заяўляе яшчэ адна студэнтка.
«Калі правесьці сацыялягічнае апытаньне, то я перакананая, — цьвердзіць дзяўчына, — што бальшыня людзей скажа, што паступілі сюды, бо дужа лёгка паступіць і проста патрэбная „корачка“ пра вышэйшую адукацыю. Малыя заробкі. Вось вазьміце тых жа даярак — яны ж працуюць не падымаючы галавы ад пятай раніцы да ночы, а заробкі ў іх такія, што не захочаш нічога, і сям’і ня бачыш».
Тыя, хто адбыў пасьля акадэміі двухгадовае разьмеркаваньне, лічаць, што яно несправядлівае. Нельга, кажуць яны, пасылаць выпускнікоў у сельгаспрадпрыемствы, якія не гатовыя прыняць былых студэнтаў:
Суразмоўца не хавае, што ў акадэмію пайшоў вучыцца дзеля дыплёму. Цяпер жа прызнаецца, што шкадуе пра свой выбар:
Цяпер у акадэміі праходзяць цэнтралізаванае тэставаньне выпускнікі школ. Бацькі заяўляюць, што не хацелі б, каб свой лёс іхныя дзеці зьвязалі зь сельскай гаспадаркай. На іхную думку, яна ў глыбокім крызісе. Кожны з бацькоў, хто пагадзіўся на гутарку, меў сваё бачаньне, як пераадолець заняпад сельскай гаспадаркі, аднак усе былі салідарныя ў адным —адэкватнага матэрыяльнага стымуляваньня былых студэнтаў няма.
Адно зь меркаваньняў:
«Вы кажаце — акадэмія. Вось прыходзіць былы студэнт у гаспадарку. Яму даюць заробак — мільён дзьвесьце. Дык як яму сям’ю, ня дай бог, калі ёсьць яна ў яго, утрымліваць? Дый самому апрануцца, паесьці. Вось калі б ён там зарабляў пяць-шэсьць мільёнаў — пытаньняў не было б і аддача ад яго была б. А так што?»
На пытаньне — «Чаму тады маладыя людзі ідуць вучыцца на спэцыялістаў сельскай гаспадаркі, ведаючы пра цяжкасьці, зь якімі сутыкнуцца?» — суразмоўца адказвае: «Напэўна, ад безвыходнасьці. Бацькі там. Хата там. Во і йдуць. А потым уцякаюць».
Адзін з супрацоўнікаў акадэміі ў прыватнай гутарцы прызнаў, што выпускнікі надзвычай неахвотна застаюцца ў сельскай гаспадарцы. Ён назваў тыя ж праблемы, што і студэнты, і бацькі выпускнікоў школ. Прызнаў і неабходнасьць глыбокага рэфармаваньня сельскай гаспадаркі. Але, на ягоную думку, кіраўніцтва краіны не наважыцца на кардынальныя зьмены ў ёй. Выратаваць сельскую гаспадарку, лічыць суразмоўца, мог бы прыватнік-селянін, але дух сялянства, прыватніцтва амаль дашчэнту зьнішчаны.
Гаварыць на тэму бліжэйшай працоўнай будучыні студэнты акадэміі ня дужа ахвочыя. Бальшыня тых, з кім удалося пагутарыць, прызналіся, што хацелі б атрымаць разьмеркаваньне бліжэй да гораду. Нават тыя, каго накіравалі ў акадэмію зь сельгаспрадпрыемстваў, ня хочуць зьвязваць сваё жыцьцё толькі зь сельскай гаспадаркай.
«Я пайшла вучыцца па мэтавым накіраваньні. Пасьля вучобы адразу ў свой калгас. Паабяцалі, што адразу ж мне дадуць кватэру ці дом, — кажа студэнтка трэцяга курсу акадэміі. — Заробак ня ведаю, які будзе, але ўсе пачынаюць зь невялікага, а потым дасягаюць большага. Я ж сама хачу жыць у горадзе, бо прэстыжней, напэўна, дый камфортней».
Студэнткі, якія вучацца на бухгальтараў, прызналіся, што іх палохае будучыня.
«Мы баімся, што ў Беларусі будзе дужа мала працоўных месцаў, — зазначае адна са студэнтак. — Яшчэ адно пытаньне — гэта заробкі. Павінны нейкія праграмы распрацоўваць, каб гэтая праблема была менш актуальнай. Жытло маладым спэцыялістам нібыта даюць цяпер. Але ўсё адно дужа страшна».
Наступны суразмоўца вучыцца на эколяга. На вёску, кажа, не паеду — толькі ў горад. Разьмеркаваньне яму не пагражае, бо ён платнік. Лічыць, што па сканчэньні вучобы сутыкнецца зь цяжкасьцямі пры ўладкаваньні на працу па спэцыяльнасьці. На ягоную думку, эколяг — прафэсія не запатрабаваная ў Беларусі.
Чаму ж тады, пытаюся ў маладога чалавека, ён наважыўся пайсьці на яе вучыцца? — «Прэстыжна. Калі ўжо дзе ўладкуесься, дык заробак будзе добры», — мяркуе студэнт.
Два гады перацярпець, а там будзем разьлічваць толькі на сябе, заяўляе яшчэ адна студэнтка.
паступілі сюды, бо дужа лёгка паступіць і проста патрэбная „корачка“ пра вышэйшую адукацыю
Тыя, хто адбыў пасьля акадэміі двухгадовае разьмеркаваньне, лічаць, што яно несправядлівае. Нельга, кажуць яны, пасылаць выпускнікоў у сельгаспрадпрыемствы, якія не гатовыя прыняць былых студэнтаў:
«У калгас адпраўляюць за два-тры мільёны. Як можна за гэтыя грошы там пражываць? — абураецца былы студэнт акадэміі. — Пяць гадоў трэба вучыцца, каб атрымліваць гэтыя трыста даляраў».
Суразмоўца не хавае, што ў акадэмію пайшоў вучыцца дзеля дыплёму. Цяпер жа прызнаецца, што шкадуе пра свой выбар:
«Я адвучыўся, і для мяне няма працы. Нікому не патрэбны гэты дыплём. Толькі на вёсцы. А што туды ехаць — выжываць? Вось тыя, хто прыехаў зь вёсак, яны туды і едуць. Ім бліжэй вёска».
Цяпер у акадэміі праходзяць цэнтралізаванае тэставаньне выпускнікі школ. Бацькі заяўляюць, што не хацелі б, каб свой лёс іхныя дзеці зьвязалі зь сельскай гаспадаркай. На іхную думку, яна ў глыбокім крызісе. Кожны з бацькоў, хто пагадзіўся на гутарку, меў сваё бачаньне, як пераадолець заняпад сельскай гаспадаркі, аднак усе былі салідарныя ў адным —адэкватнага матэрыяльнага стымуляваньня былых студэнтаў няма.
Адно зь меркаваньняў:
Паступаюць вучыцца сюды ад безвыходнасьці