Макею не спадабалася лаянка на адрас прэзыдэнта Расеі

Уладзімер Макей

Міністэрства замежных спраў Беларусі лічыць абразьлівую рыторыку непрымальнай у дыпляматыі.
«Адна справа, калі абразы (на адрас кіраўнікоў дзяржаў. — Інтэрфакс) гучаць з вуснаў ангажаванай журналісткай „браціі“, і зусім іншая справа, калі абразы выходзяць з вуснаў дыплямата», — заявіў міністар замежных спраў Беларусі Ўладзімер Макей, камэнтуючы інцыдэнт з выказваньнямі кіраўніка ўкраінскага МЗС на адрас прэзыдэнта Расеі Ўладзімера Пуціна.

«Такія выказваньні абсалютна непрымальныя», — заявіў Макей.

Выканаўца абавязкаў міністра замежных спраў Украіны Андрэй Дзешчыца 15 чэрвеня ў прысутнасьці журналістаў абмацюкаў прэзыдэнта Расеі Ўладзімера Пуціна пад амбасадай Расеі ў Кіеве, дзе праходзіла акцыя пратэсту.

«Расея, прэч адсюль, прэч з Украіны! Пуцін — х***о, так-так», — сказаў Дзешчыца перад прысутнымі актывістамі.