Сытуацыя ў Іраку рэзка пагоршылася ў апошнія два дні пасьля таго, як баевікі групоўкі «Ісламская дзяржава ў Іраку і Леванце» захапілі гарады Масул і Тыкрыт.
Апошнія падзеі ў гэтай краіне камэнтуе наш калега з ірацкай службы, Гашэм Алі Мандзі.
Мандзі: Падзеі разьвіваюцца так хутка, што нават людзі ў Іраку, ня кажучы пра сусьветную супольнасьць, ня ведаюць дакладна, што насамрэч адбываецца. Тым ня менш ясна, што і апазыцыя, і розныя групы ў ірацкай арміі захацелі пакарыстацца палітычным вакуумам у Іраку, які стварыўся ў гэты пасьлявыбарчы пэрыяд, то бок пасьля парлямэнцкіх выбараў у красавіку.
Падзеі насамрэч пачаліся некалькі месяцаў таму, калі апазыцыя захапіла горад Фалуджу і ўрад ня здолеў яго адбіць, нягледзячы на некалькі спробаў. Пасьля гэтага апазыцыя захапіла Самару. Гэта было нялёгкае заданьне, паколькі ў гэтым горадзе знаходзяцца сьвятыні, якія ўрад моцна абараняў. А пасьля таго сілы апазыцыі пайшлі на Масул, другі па велічыні горад у Іраку. Гэта наогул суніцкі горад, а армія, якая падтрымлівае ўрад, лічыцца шыіцкай. Так што ў горадзе людзі не занадта любілі ўрадавыя сілы, і ўрадавыя сілы пра гэта ведалі. Таму яны аддалі горад бяз бою.
РС: Вы гаворыце пра Масул. А што з Тыкрытам, пра які паведамляюць, што яго таксама захапіла апазыцыя? Тыкрыт значна бліжэй да Багдаду, чым Масул, праўда?
Мандзі: Так. У Масуле былі чатыры дывізіі ўрадавых войскаў, але яны ўсё ж здалі горад бяз бою. Калі гэта пабачылі салдаты ў іншых рэгіёнах, маральны дух у арміі ўпаў, уключна з войскам у Тыкрыце. Таму і гэты горад здалі бяз бою.
РС: У паведамленьнях міжнародных агенцтваў пра наступ апазыцыі ў Іраку згадваецца радыкальная апазыцыйная група пад назвай «Ісламская дзяржава Іраку і Леванту». Гэта што — ядро ірацкай апазыцыі ці нейкая маргінальная групоўка?
Мандзі: Ядро апазыцыі складаюць колішнія сябры Партыі арабскага сацыялістычнага адраджэньня (Баас), кіроўнай партыі папярэдняга рэжыму. Як ведаеце, пасьля 2003 году амэрыканскія інтэрвэнцыйныя сілы распусьцілі рэжымную армію і службу бясьпекі. Гэта былі 2-3 мільёны чалавек, якія раптам апынуліся бяз працы і занятку. З таго часу яны ня здолелі ўключыцца ў нармальнае жыцьцё, і апазыцыя — ісламісты і іншыя групы — выкарыстоўвае гэтых людзей для змаганьня з урадам. І гэтыя групы, якія занялі Масул, Тыкрыт і частку правінцыі Кіркук, наблізіліся да Багдаду. Учора ўжо былі паведамленьні пра сутычкі на прадмесьцях Багдаду. Я гавару пра групы, таму што апазыцыя не ўяўляе сабой маналіту. Там ёсьць і група, якая называе сябе «Ісламскай дзяржавай Іраку», і розныя племянныя групоўкі. Але ўсё яны каардынуюцца з аднаго суніцкага цэнтру, які хоча вярнуць уладу над краінай сунітам, якія мелі гэтую ўладу цягам 1500 гадоў і страцілі яе ў 2003 годзе на карысьць шыітаў.
РС: Якая частка краіны знаходзіцца цяпер пад кантролем апазыцыі — 20% ці болей?
Мандзі: Я думаю, прыблізна 10%-15%.
РС: Прэзыдэнт ЗША Барак Абама сказаў, што ён разглядае розныя варыянты, што тычыцца дапамогі ўраду прэм’ер-міністра Нуры аль-Малікі. На вашу думку, якія рэалістычныя варыянты маюцца на ўвазе?
Мандзі: Як ведаеце, Вашынгтон і Багдад маюць стратэгічнае пагадненьне аб вайсковай дапамозе, у якім ЗША абавязаліся падтрымліваць ірацкую армію зброяй і навучаць яе. Але амэрыканцы ўчора забралі сваіх вайсковых інструктараў з заходняй часткі краіны, з увагі на іх бясьпеку. Што тычыцца зброі, дык яе даставы ў Ірак пачаліся, уключна са зьнішчальнікамі Ф-16. Але я баюся, што калі сытуацыя будзе разьвівацца далей, так як яна разьвівалася дагэтуль — гэта значыць, калі ўрадавыя сілы будуць здаваць свае базы бяз бою — то амэрыканцы перастануць даваць зброю іракцам. Таму што цяпер амэрыканская зброя, як тая ў Масуле, апынулася ў руках тэрарыстаў, узброеных антыўрадавых груповак. І яны пачалі перапраўляць частку гэтай зброі ў Сырыю, дзе яны таксама змагаюцца.
РС: Як разумею, вы выключаеце нейкую наўпроставую вайсковую інтэрвэнцыю ЗША ў Іраку. А што вы думаеце наконт паветраных удараў?
Мандзі: На днях Вашынгтон пацьвердзіў, што Багдад папрасіў гэтых удараў, яшчэ некалькі месяцаў таму. Меліся на ўвазе ўдары бесьпілётнымі самалётамі па тэрарыстах у Фалуджы і іншых месцах. Але тады амэрыканцы адмовіліся праводзіць такія атакі. Магчыма, таму, што яны ўжо мелі сумны досьвед такіх удараў у Аўганістане, супроць якіх выступаў нават тамтэйшы ўрад прэзыдэнта Карзая. Таму што ў густа населеных рэгіёнах няма ніякай упэўненасьці, што можна нанесьці ўдары толькі па тэрарыстах, не выклікаючы ахвяраў сярод цывільнага насельніцтва. Амэрыканцы, мабыць, не схацелі мець дачыненьне з такой жа праблемай у Іраку, таму і адмовіліся. Але цяпер мы ня ведаем.
РС: Як вы ацэньваеце шанцы прэм’ер-міністра Нуры аль-Малікі застацца пры ўладзе ў такой складанай палітычна-вайсковай сытуацыі?
Мандзі: Насамрэч, заўтра — апошні дзень функцыянаваньня цяперашняга ўраду і цяперашняга парлямэнту. На зьмену прыйдзе новы парлямэнт, які быў выбраны ў красавіку. У бліжэйшыя дні новы парлямэнт выбера новага прэзыдэнта, бо, як ведаеце, цяперашні прэзыдэнт, Джалал Талабані, ужо год часу знаходзіцца ў коме ў Нямеччыне. І ўжо новы прэзыдэнт прызначыць кандыдата ў прэм’ер-міністры з найбольшага дэпутацкага блёку ў парлямэнце...
РС: І вы думаеце, што гэтым кандыдатам можа стаць новы чалавек, не Малікі?
Мандзі: Гэта цяпер дылема ў Іраку, бо Малікі не падабаецца ня толькі сунітам і курдам, але і некаторым групам з шыіцкага блёку, якія ня хочуць, каб Малікі стаў кіраўніком ураду і на трэці тэрмін. Шыіцкі блёк, зразумела, будзе кіраваць краінай, бо ён мае большасьць у парлямэнце. Але не вядома, ці Малікі надалей застанецца прэм’ер-міністрам. Малікі хоча застацца, ён учора нават запрапанаваў увесьці ў краіне ваеннае становішча, якое аўтаматычна працягнула б ягоныя паўнамоцтвы як кіраўніка ўраду. Але парлямэнт яму адмовіў, а дакладней, дэпутаты адмовіліся нават абмяркоўваць гэтае пытаньне.

Таму што цяпер амэрыканская зброя, як тая ў Масуле, апынулася ў руках тэрарыстаў, узброеных антыўрадавых груповак.