Украіна можа атрымаць бязьвізавы рэжым з Эўрапейскім Зьвязам да канца году. Пра гэта паведаміў кіраўнік прадстаўніцтва ЭЗ ва Ўкраіне Ян Тамбіньскі.
«Мы будзем гатовыя перайсьці на бязьвізавы рэжым да канца году, але гэта будзе залежаць ад выкананьня задач, вызначаных у першай фазе візавай лібэралізацыі», – адзначыў пасол.
Ён нагадаў, што раней Эўракамісія дала станоўчую ацэнку выкананьню Ўкраінай першай фазы пляну дзеяньняў па лібэралізацыі візавага рэжыму з ЭЗ і рэкамэндавала перайсьці да другога этапу выкананьня гэтага дакумэнту. «Папярэднія ацэнкі станоўчыя, але рашэньне пакуль не прынятае», – дадаў Тамбіньскі.
У 2010 годзе ЭЗ даў Украіне Плян дзеяньняў па лібэралізацыі візавага рэжыму. Ён складаецца з двух этапаў: падрыхтоўка неабходнага заканадаўства і рэалізацыя рэформаў. Палажэньні пляну тычацца чатырох сфэраў: бясьпекі дакумэнтаў, міграцыі, забесьпячэньня грамадзкага парадку і захаваньня грамадзянскіх правоў і свабодаў.
Выкананьне пляну павінна стаць падставай для адмены візавага рэжыму паміж Украінай і ЭЗ.