Праз пяцьдзесят гадоў пасьля напісаньня аповесьць Васіля Быкава «Мёртвым не баліць» выдадзеная нарэшце так, як стварыў яе аўтар.
Гэта стала мажлівым дзякуючы рупнасьці літаратуразнаўцы Сяргея Шапрана, ахвярнасьці бізнэсоўца Паўла Бераговіча і паліграфічным магчымасьцям менскага выдавецтва «Медыял».
Пра гісторыю нявечаньня знакамітай аповесьці Васіля Быкава савецкімі ідэолягамі і вяртаньня да чытача непадцэнзурнага твора — пазьней на нашым сайце і ў эфіры.