Аляксандар Лукашэнка загадаў Нацыянальнаму банку Беларусі распрацаваць захады, каб прымусіць банкі з замежным капіталам фінансаваць аграрна-прамысловы комплекс.
«Я патрабую поўнага кіраваньня і каардынацыі дзейнасьці гэтых банкаў. Банкі павінны пачынаць працаваць, як у савецкія часы, і несьці за гэта адказнасьць. У нас занадта вялікая вольніца ў банках, асабліва з замежным капіталам», — заявіў Аляксандар Лукашэнка 10 чэрвеня на нарадзе па праблемах аграпрамысловага комплексу.
«У нас пастаянна такое было — кіраваньне эканомікай ідзе адміністрацыйнымі мэтадамі з пастаянным умяшаньнем. Пасяўную і збор ураджаю заўсёды фінансавалі ня толькі дзяржаўныя банкі, але і камэрцыйныя, дзе ёсьць прыватны і замежны капітал», — гэтак пракамэнтаваў Радыё Свабода заяву Лукашэнкі Станіслаў Багданкевіч, колішні старшыня Нацыянальнага банку Беларусі.
«Новае тут толькі тое, што пра ўмяшаньне ў справы банкаў заяўлена публічна. Такое існавала і раней, але цяпер пра гэта гаворыцца наўпрост», — адзначае Багданкевіч.
Былы старшыня Нацбанку ўзгадвае, што Банк разьвіцьця ствараўся паводле дамоўленасьці зь Міжнародным валютным фондам, каб урад мог фінансаваць дзяржаўныя праграмы.
«А цяпер заяўляецца, што дзяржаўныя праграмы будуць фінансавацца ўсімі 17-цю банкамі Беларусі. Гэта адыход ад дамоўленасьцяў з МВФ», — падкрэсьлівае Станіслаў Багданкевіч.