Жыхары мястэчка Малеч на Берасьцейшчыне дабіваюцца ліквідацыі фэрмы Хойнікі.
Сяляне абураныя тым, што фэрма забруджвае навакольнае асяродзьдзе. Апрача таго менавіта з-за гэтай фэрмы жыхарам Малеча забаронена трымаць уласных сьвіней. Пяцікілямэтровая зона вакол гэтага сельгаспрадпрыемства абвешчаная буфэрнай ахоўнай зонай дзеля прафіляктыкі афрыканскай чумы сьвіней.
Жыхары Малеча ставілі перад мясцовымі ўладамі пытаньне пра тое, каб ці ліквідаваць фэрму, ці навесьці там парадак. Найбольш іх непакоіла, што гэтак званыя «лагуны», дзе зьбіраецца гной, перапаўняліся. Гной выліваўся зь іх і забруджваў навакольнае асяродзьдзе, цёк за агароджу, дзе гадуюцца алені.
Як распавёў жыхар Малеча Анатоль Сахаруша, вяскоўцам не падабаецца і тое, што ад фэрмы часта сьмярдзіць:
«Калі падзьме вецер, то смурод ідзе да нас у Малеч. Акрамя таго, я не выключаю, што гной можа дацячы і да ракі...»
Чыноўнікі адкінулі просьбу вяскоўцаў пра ліквідацыю фэрмы «Хойнікі», разбурыўшы надзеі сялянаў на тое, што буфэрную зону ліквідуюць і ім дазволяць трымаць сьвіней.
Наконт экалёгіі вакол фэрмы на імя Анатоля Сахарушы прыйшоў адказ з райвыканкаму, што раённая інспэкцыя прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяродзьдзя пацьвердзіла факт выцяканьня гною з адмысловых ямаў ля фэрмы. Загадчыцу фэрмы прыцягнулі за гэта да адміністратыўнай адказнасьці.
Таксама ў адказе паведамілі, што сьцёкі не пагражаюць водазаборным сьвідравінам Малеча і ня могуць «аказваць уплыў на якасьць вады». Адмоўна адказалі і на падазрэньні вяскоўцаў, што сьцёкі з гнаясховішчаў могуць трапіць у мэліярацыйны канал.
Чыноўнікі паведамілі таксама, што «цяпер гнаясховішча фэрмы „Хойнікі“ вызваленае, праведзеныя рамонтныя працы. (...) Гной вывезены на сельскагаспадарчыя палі ў якасьці арганічнага ўгнаеньня».
Дэпутат Першамайскага сельсавету Валер Білібуха кажа, што адказ з райвыканкаму — звычайная адпіска. Ён абвяргае дадзеныя, што гной вывозіцца на палі. Спадар Білібуха выявіў дзясяткі тон гною, якія зьвезьлі ў лес за сотню мэтраў ад трасы:
«Гной дажджамі змывае празь лясную дарогу проста да дрэваў. Мала таго, што ўсю дарогу завалілі, дык гэта ж яшчэ пагражае зьнішчэньнем кавалку лесу. Бо гэты гной не перагніў, ён выдзяляе шкодныя для расьлінаў рэчывы. Вы паспрабуйце наліць сьвежага сьвінога гною пад любое дрэва — яно ж загіне...» — кажа Валер Білібуха.
Мясцовы лясьнік Алег Карповіч пацьвердзіў словы дэпутата, што скінуты гной пашкодзіць лесу. Спадар Карповіч паведаміў пра здарэньне свайму начальству.
Фэрмэр Аляксандар Аліхвер выказаў меркаваньне, што ўлады сваімі адказамі і дзеяньнямі зьневажаюць мясцовых людзей:
«Ніякага добраўпарадкаваньня тэрыторыі фэрмы яны не зрабілі, гнаясховішчы не абгарадзілі, шыльдаў вакол не паставілі... І яны ня мелі права звозіць гэты гной, які не адстаяўся, да лесу. 10 месяцаў — сьвежы гной, яго нельга вывозіць на палі. А ў адказе жыхарам вёскі Малеч паведамілі, што ўсё цудоўна, усё адпавядае стандартам. Гэта звычайная адпіска, звычайная хлусьня, разьлічаная на тое, што людзі супакояцца і зразумеюць, што з уладай змагацца бессэнсоўна».
Дэпутат Валер Білібуха, жыхар Малеча Анатоль Сахаруша распавялі Свабодзе, што ня бачаць больш сэнсу зьвяртацца да раённых уладаў наконт фэрмы «Хойнікі». Яны мяркуюць пісаць вышэй.

Your browser doesn’t support HTML5