На гэтым тыдні Баўгарыя заявіла, што прыпыняе працы ў рамках пабудовы газаправоду «Паўднёвы паток» для правядзеньня кансультацый з Эўракамісіяй.
Экспэрты, апытаныя расейскай службай Радыё Свабода, лічаць, што паміж праблемамі гэтага праекту па экспарце ў Эўропу расейскага газу і цяперашнімі газавымі спрэчкамі Расеі і Ўкраіны існуе відавочная сувязь.
«Паўднёвы паток», які плянуе пабудаваць Газпром у супрацоўніцтве з шэрагам эўрапейскіх кампаній, павінен прайсьці па дне Чорнага мора ў Баўгарыю і далей – у краіны Паўднёвай і Сярэдняй Эўропы. Для рэалізацыі праекту расейскі канцэрн ужо падпісаў двухбаковыя пагадненьні з кожнай дзяржавай-удзельніцай, у тым ліку і з Баўгарыяй. Аднак улады гэтай краіны, паводле аналітыка кампаніі RusEnergy Міхаіла Круціхіна, не зьвярнулі пры гэтым увагі на норму Эўразьвязу аб неабходнасьці ўзгадненьня падобных энэргетычных зьдзелак з Брусэлем.
«Баўгарыя праігнаравала гэтае рашэньне, нягледзячы на строгія папярэджаньні з боку Эўракамісіі. І ігнараваць гэта ёй удавалася да таго часу, пакуль Эўракамісія не абвясьціла, што фактычна ўжо ініцыявала працэс пакараньня Баўгарыі, гэта значыць, прыняцьця супраць яе эканамічных санкцый. Для Баўгарыі гэта вельмі адчувальна, таму краіна была вымушаная спыніць працу над праектам, як кажуць у Эўракамісіі, да таго часу, пакуль баўгарскія дакумэнты ня будуць прыведзеныя ў адпаведнасьць з нормамі Эўразьвязу» – сказаў Круціхін.
Іншы погляд на прычыны ціску Эўразьвязу на Баўгарыю адносна яе ўдзелу ў «Паўднёвым патоку» у намесьніка генэральнага дырэктара інвэстыцыйнай групы «Універ» Дзьмітрыя Аляксандрава. Ён не сумняваецца, што праблемы Расеі з газаправодам «Паўднёвы паток» наўпрост зьвязаныя зь ціскам ЗША на краіны ЭЗ для прасоўваньня амэрыканскіх кампаній на эўрапейскі газавы рынак.
Паводле плянаў Газпрому і яго партнэраў трубаправод «Паўднёвы паток» магутнасьцю 63 мільярды кубамэтраў на год павінен пачаць пастаўкі першага газу на эўрапейскі рынак ужо ў канцы 2015 году. Аднак праблемы толькі з адной Баўгарыяй могуць прывесьці да пераносу тэрмінаў увядзеньня яго ў эксплуатацыю.
Дзьмітры Аляксандраў пагаджаецца, што баўгарская тэма «Паўднёвага патоку» можа быць задзейнічаная Эўразьвязам у расейска-ўкраінскіх перамовах па газе, хоць і ня лічыць такую пазыцыю правільнай.
«Так, вядома, гэта ёсьць ня столькі аргумэнтам, колькі разьменнай картай. З расейскага боку ўжо была дастаткова жорсткая заява пра тое, што фактычна ўсё гэта можна лічыць рэальнымі эканамічнымі санкцыямі ў дачыненьні да Расеі. У нейкай ступені гэта сапраўды так. Увязваньне будаўніцтва «Паўднёвага патоку» з сытуацыяй ва ўкраінскім транзыце і з унутраным цэнаўтварэньнем на ўкраінскім рынку газу ў прынцыпе некарэктна ні з эканамічнага, ні з палітычнага пункту гледжаньня» – лічыць Дзьмітры Аляксандраў.
Падобнай думкі прытрымліваецца і Міхаіл Круціхін:
«Гэта пачыналася як дзьве розныя гісторыі, але цяпер, я думаю, тут можа быць рэальны ўплыў. Калі Газпром і расейскія кіраўнікі ўбачаць, што ніякага «Паўднёвага патоку» ў бліжэйшай пэрспэктыве ў іх не атрымаецца, то прыйдзецца дамаўляцца з Украінай. Я думаю, што гэтыя меркаваньні тлумачаць вельмі мяккую палітыку і вельмі мяккі падыход расейскіх перамоўнікаў. Я чакаю, што будзе нейкі даволі сур'ёзны кампраміс з расейскага боку, які можа задаволіць украінскі бок».