Калійныя кампаніі «Уралкалій» і «Беларуськалій» зьбіраюцца аднавіць супрацу. Пра пачатак папярэдніх перамоваў зь Беларусьсю паведаміў кіраўнік расейскай кампаніі Дзьмітры Восіпаў. Ён заявіў, што мэта перамоваў — вяртаньне да сумеснага продажу прадукцыі на ўсясьветным рынку.
У інтэрвію Bloomberg Дзьмітры Восіпаў паведаміў, што перамовы зь беларускім бокам вядзе бізнэсовец зь беларускімі каранямі, уладальнік кампаніі «Ўралхім» Дзьмітры Мазепін. Ён, па-першае, мае кантакты з Аляксандрам Лукашэнкам, а па-другое, яму асабіста належаць 19,9% усіх акцыяў «Уралкалію».
Яшчэ падчас вядомага канфлікту двух калійных гігантаў кіраўнік аналітычнага цэнтру «Стратэгія» Леанід Заіка ня раз казаў Свабодзе, што бакі абавязкова вернуцца да супрацы. Сёньня экспэрт адзначыў:
«Аб’яднаўшыся, расейцы і беларусы могуць ператварыцца ў наймацнейшага гульца на ўсясьветным калійным рынку. Яны забяруць так званы golden key, залаты ключ. То бок яны атрымаюць доступ да рэгуляваньня цэнаў, аб’ёмаў. І іхняе стратэгічнае становішча будзе мацнейшае нават, чым у расейцаў у газа- і нафтаздабычы. Гэта будзе самае ўплывовае аб’яднаньне, калі параўноўваць зь іншымі карпаратыўнымі сыстэмамі».
Пытаюся ў спадара Заікі, колькі часу можа спатрэбіцца, каб давесьці перамовы Масквы і Менску да канчатковага рашэньня.
Аналітык кажа, што тут многае залежыць ад формы ўласнасьці двух прадпрыемстваў. Зь «Беларуськаліем» усё зразумела — гэта дзяржаўнае прадпрыемства:
«А „Ўралкалій“ можа стаць аб’ектам альбо зьмяшанага (дзяржаўна-прыватнага) прадпрымальніцтва, альбо чыста нацыяналізаванай кампаніяй. І рашаць гэта будзе Пуцін у Крамлі. Калі „Ўралкалій“ ператвораць у дзяржаўную манаполію, то пасьля гэтага пра ўсё астатняе Пуцін з Лукашэнкам дамовяцца цягам аднаго дня.
Калі ж у „Ўралкалію“ застанецца цяперашні статус, то перамовы пяройдуць на ровень чыноўнікаў сярэдняга зьвяна. І тады звычайна такі працэс займае паўгода».
Летам 2013 году «Ўралкалій» выйшаў з супольнай зь «Беларуськаліем» БКК (Беларускай калійнай кампаніі). Гэтае рашэньне абваліла рынак калійных угнаеньняў. Цэны на рынку ўпалі амаль на траціну, капіталізацыя найбуйнейшых вытворцаў зьменшыліся на мільярды даляраў.
23 траўня генэральны дырэктар «Беларуськалію» Валеры Кірыенка на сустрэчы з журналістамі ў Салігорску прызнаў, што разрыў з расейцамі даўся нялёгка: аб’ём вытворчасьці за 2013 год скараціўся на 12,4%, а выручка — на 19,7%. Гэта адбілася і на заробках. На гэтай жа сустрэчы Кірыенка публічна агучыў і сярэдні заробак на прадпрыемстве, дзе цяпер працуе больш за 18 тысяч чалавек, — у красавіку ён быў крыху больш за 13 мільёнаў рублёў. А на пачатку году — 11.
«У час крызісу заробкі былі нашмат меншыя», — кажа Генадзь Фядыніч, старшыня беларускага прафсаюзу радыёэлектроннай прамысловасьці:
«Зараз яны маюць тыя заробкі, якія былі да крызісу. А ў крызіс яны пераходзілі дзесьці на дзьве траціны чыстага тарыфу. То бок з 10–12 мільёнаў мелі па 3–4».
Гэта пацьвярджае і афіцыйная статыстыка. Паводле дадзеных Белстату, менавіта з часоў крызісу Салігорск саступіў лідэрства ў сьпісе рэгіёнаў краіны з самымі высокімі заробкамі Менску і Наваполацку. І пакуль на першае месца не вярнуўся.
Пра крызіс сьведчыць і сытуацыя са спартовымі клюбамі «Шахцёр» — хакейным і футбольным, якія ў значнай ступені фінансуюцца «Беларуськаліем». Тут у крызіс пачаліся затрымкі заробкаў. Праўда, яны ў спартоўцаў значна вышэйшыя, чым у гарнякоў. Так, дырэктар футбольнага «Шахцёра» Юры Вяргейчык у інтэрвію газэце «Прессбол» сказаў, што ў мінулым сэзоне 90% футбалістаў зараблялі 7 тысяч даляраў на месяц.