Беларусы без візаў змогуць езьдзіць у Эквадор

9 чэрвеня кіраўнік Беларусі Аляксандар Лукашэнка ўхваліў указам праект міжурадавага пагадненьня паміж Беларусьсю і Эквадорам аб узаемнай адмене віз.
Яно будзе асновай для правядзеньня перамоваў. Пра гэта паведамляе прэзыдэнцкая прэс-служба.

Праводзіць перамовы па праекце пагадненьня і падпісаць яго ўпаўнаважана Міністэрства замежных спраў.