Пракуратура Маскоўскага раёну Менску адказала на зварот праваабаронцы Насты Лойкі, у якім паведамлялася пра парушэньні правоў грамадзяніна Дэмакратычнай Рэспублікі Конга Патрыка Мангалуа.
Ён больш як паўгода чакае дэпартацыі на радзіму ў Цэнтры ізаляцыі правапарушальнікаў на Акрэсьціна. Пра гэта паведамляе прэс-служба праваабарончага цэнтру «Вясна».
У адказе гаворыцца, што, паколькі праваабаронца не прыклала да звароту дакумэнты (напрыклад, даверанасьць), якія пацьвярджаюць паўнамоцтвы на прадстаўленьне інтарэсаў Патрыка Мангалуа, зварот пакінуты без разгляду па сутнасьці.
Адказ падпісала намесьніца пракурора Маскоўскага раёну Крысьціна Скурчынская.
Камэнтуючы адказ пракуратуры на свой зварот, Наста Лойка адзначыла:
«Адказ пракуратуры досыць цынічны, паколькі відавочна, што ў Патрыка ў Беларусі, тым больш на Акрэсьціна, ня можа быць ніякіх прадстаўнікоў.
У звароце ў пракуратуру я зьвяртала ўвагу на тую акалічнасьць, што гэты орган надзелены правам праводзіць праверкі проста па паведамленьнях грамадзян, а ня толькі ад самой асобы і яе прадстаўнікоў. Тым больш калі гэтая справа мае шырокі грамадзкі розгалас. Дакладна пра такую магчымасьць гаворыцца і ў артыкуле 27 (частка 3) Закону Рэспублікі Беларусь „Аб пракуратуры“: пры ажыцьцяўленьні нагляду за выкананьнем заканадаўства праводзяцца праверкі на падставе паведамленьняў і іншых дадзеных аб парушэньні заканадаўства, якія патрабуюць непасрэднага пракурорскага рэагаваньня».
Наста Лойка зьбіраецца абскардзіць гэты адказ у менскай гарадзкой пракуратуры.
У Цэнтры ізаляцыі правапарушальнікаў на Акрэсціна доўгі час чакае дэпартацыі цёмнаскуры Патрык Мангалуа. Пры гэтым ён не валодае ні расейскай, ні ангельскай мовамі, што не дазваляе яму камунікаваць з адміністрацыяй ізалятара.