Апошні вязень хакейнага чэмпіянату выйшаў на волю

Алег Кероль

Зь менскай турмы на Акрэсьціна выйшаў на волю актывіст «Альтэрнатывы» Алег Кероль.
Пра гэта напісаў у фэйсбуку Алег Корбан.

Судзьдзя Першамайскага суду Менску Юры Гарбатоўскі асудзіў Алега Кероля, якога затрымалі 13 траўня за расклейку плякатаў салідарнасьці з арыштантамі Акрэсьціна, на 25 сутак. 15 сутак Алег Кероль атрымаў за «непадпарадкаваньне супрацоўнікам міліцыі» і 10 сутак — «за хуліганства».

Алега Кероля затрымалі 13 траўня ўвечары каля Нацыянальнай бібліятэкі. Ён расклейваў налепкі з тэкстам салідарнасьці з затрыманымі напярэдадні чэмпіянату сьвету па хакеі актывістамі.