Андрэй Саньнікаў распавёў, чаму ў Беларусі няма свайго Майдану, а Андрэй Пачобут — пра катаваньні, як вяртаньне ў Сярэднявечча.
З 4 па 8 чэрвеня ў польскім горадзе Лодзь адбываецца прадстаўнічая канфэрэнцыя «Гульні Свабоды», арганізаваная таварыствам Liberté.
Сярод выступоўцаў — тытуляваная польская рэжысэрка Агнешка Холанд, кіраўнік Нацыянальнага фонду для дэмакратыі (ЗША) Карл Гершман, праваабаронца Адам Боднар, дарадца польскага прэзыдэнта Раман Кузьняр, былы дарадца Пуціна Глеб Паўлоўскі, журналіст Андрэй Пачобут, палітык Андрэй Саньнікаў ды іншыя.
Як адзначыў у інтэрвію Свабодзе арганізатар канфэрэнцыі Лешэк Яжджэўскі, галоўная місія «Гульняў Свабоды» — абмеркаваць, які існуюць пагрозы для Свабоды сёньня:
У выступах шматразова гучала і беларускае пытаньне. «Беларускія» панэлі былі падрыхтаваныя пры падтрымцы польска-беларускага Інстытуту Свабоды, які займаецца пашырэньнем свабоднай інфармацыі і прамоцыяй дэмакратычных каштоўнасьцяў ва Ўсходняй Эўропе.
Журналіст і былы палітвязень Андрэй Пачобут выступіў у дэбатах пра катаваньні.
Паводле яго словаў, беларусы нічога ня ведаюць, што адбываецца ў турмах КДБ, і дзяржаўная прапаганда працуе настолькі дасканала, ажно людзі сапраўды вераць, што Захад ёсьць найвялікшым ворагам.
Ён распавёў пра тое, як пасьля плошчы ў 2010 годзе экс-кандыдатаў на прэзыдэнта катавалі ў КДБ, альбо як пасьля выбуху ў 2011 годзе цягам некалькіх дзён пасьля выбуху ў мэтро знайшлі вінаватых, якія нібыта ва ўсім прызналіся.
Андрэй Саньнікаў распавёў Свабодзе, што вельмі зьдзівіўся, калі даведаўся, як анансаваная дыскусія пра Беларусь: «Ці існуе беларускі народ»:
«Я адразу адрэагаваў на гэта. Бо калі ў 90-х гадах мы пачыналі працаваць над сумеснай гісторыяй, прасілі дапамогі Польшчы, Літвы і Ўкраіны. Цяпер што адбываецца? Нашы добрыя суседзі часам спрабуюць прысвоіць нашу гісторыю ці культуру».
Андрэй Саньнікаў апавёў, пра што пыталіся яго палякі:
Зайшла гаворка і пра паводзіны Лукашэнкі на фоне ўкраінска-расейскага канфлікту:
Ці чакаць пераменаў на выбарах у 2015? Саньнікаў лічыць, што любы кандыдат, які вылучыцца, такі ці інакш будзе падкантрольны дыктатару:
Канфэрэнцыя працягнецца да 8 чэрвеня.

«Нельга заўжды гаварыць толькі пра посьпех, як гэта было ў Польшчы. Свабода — гэта ня тая рэч, якая заўжды трыюмфуе. Мы хочам пашыраць інфармацыю пра такія краіны, як Расея, Беларусь ці Азэрбайджан».
У выступах шматразова гучала і беларускае пытаньне. «Беларускія» панэлі былі падрыхтаваныя пры падтрымцы польска-беларускага Інстытуту Свабоды, які займаецца пашырэньнем свабоднай інфармацыі і прамоцыяй дэмакратычных каштоўнасьцяў ва Ўсходняй Эўропе.
«Вельмі шкада, што ў Варшаве ані Камароўскі ці Абама, ніхто з палітыкаў не ўзьняў пытаньне Беларусі, — кажа віцэ-прэзыдэнт Інстытуту Свабоды Катажына Пэшыньска-Дрэўс. — На нашай канфэрэнцыі Беларусь была адной з галоўных. Як Эўразьвяз можа дапамагчы? Беларусь цяпер — гэта польскія 50-я ці 80-я? Як паўплываюць украінскія падзеі?»
Журналіст і былы палітвязень Андрэй Пачобут выступіў у дэбатах пра катаваньні.
Паводле яго словаў, беларусы нічога ня ведаюць, што адбываецца ў турмах КДБ, і дзяржаўная прапаганда працуе настолькі дасканала, ажно людзі сапраўды вераць, што Захад ёсьць найвялікшым ворагам.
Андрэй Саньнікаў распавёў Свабодзе, што вельмі зьдзівіўся, калі даведаўся, як анансаваная дыскусія пра Беларусь: «Ці існуе беларускі народ»
Ён распавёў пра тое, як пасьля плошчы ў 2010 годзе экс-кандыдатаў на прэзыдэнта катавалі ў КДБ, альбо як пасьля выбуху ў 2011 годзе цягам некалькіх дзён пасьля выбуху ў мэтро знайшлі вінаватых, якія нібыта ва ўсім прызналіся.
Андрэй Саньнікаў распавёў Свабодзе, што вельмі зьдзівіўся, калі даведаўся, як анансаваная дыскусія пра Беларусь: «Ці існуе беларускі народ»:
«Я адразу адрэагаваў на гэта. Бо калі ў 90-х гадах мы пачыналі працаваць над сумеснай гісторыяй, прасілі дапамогі Польшчы, Літвы і Ўкраіны. Цяпер што адбываецца? Нашы добрыя суседзі часам спрабуюць прысвоіць нашу гісторыю ці культуру».
Андрэй Саньнікаў апавёў, пра што пыталіся яго палякі:
«Мяне пыталі, калі будзе Майдан у Беларусі? Будзе, калі Эўропа працягне нам руку. У нас ужо былі Плошчы, і забівалі апанэнтаў, але няма таго, што ёсьць ва Ўкраіне — падтрымкі Эўропы і сур’ёзнай спробы падтрымаць барацьбу за Свабоду. Бо зараз зноў пачынаюцца гульні з дыктатарам».
Зайшла гаворка і пра паводзіны Лукашэнкі на фоне ўкраінска-расейскага канфлікту:
«Лукашэнка спрабуе гуляць, каб атрымаць грошы ад Захаду. Ён робіць заявы нібыта ў падтрымку новых украінскіх уладаў. Давайце нагадаем, што менавіта ён прызнаў анэксію Крыму цалкам. Лукашэнка падкантрольны і выконвае ўсе пуцінскія загады».
Ці чакаць пераменаў на выбарах у 2015? Саньнікаў лічыць, што любы кандыдат, які вылучыцца, такі ці інакш будзе падкантрольны дыктатару:
«Усё, што будзе зьвязана са сцэнаром удзелу ў выбарах, будзе кантралявацца спэцслужбамі. Нягледзячы на гэта, барацьба за свабоду будзе працягвацца. Украіна падала прыклад барацьбы, і гэтыя працэсы немагчыма будзе спыніць у Беларусі ці Расеі. Але мае спадзяваньні не зьвязаныя з выбарамі».
Канфэрэнцыя працягнецца да 8 чэрвеня.