Сёньня ў Горадні пачынаецца Х фэст нацыянальных культур. Фэстываль праводзіцца з 1996-га кожныя два гады.
Сёлета ў ім 22 падворкі: большасьць — аднанацыянальныя, а некаторыя будуць супольныя, як, напрыклад, на вул. Савецкай, 7, дзе разам выступяць гішпанцы, італьянцы, англічане, эстонцы ды баўгары.
Самым відовішчным зьяўляецца шэсьце ўдзельнікаў, якое адбудзецца сёньня а 21-й гадзіне. Людзі ў нацыянальных строях пройдуць з плошчы Савецкай да плошчы Леніна, дзе справа ад ленінскай статуі вывешаны сьцяг фэсту.
Напярэдадні ў горадзе вывешвалі расьцяжкі, салдаты расстаўлялі бар’еры (увесь цэнтар падзелены на зоны), рабочыя фарбавалі сьцены, пілавалі галіны дрэў, нават хавалі ад вачэй пакінутыя закінутыя помнікі архітэктуры. На плошчы Леніна паставілі сцэну. У выставачнай зале адкрыта выстава «Горадня вачыма мастакоў розных нацыянальнасьцяў».
З народаў былой Рэчы Паспалітай палякі традыцыйна зоймуць падворак Новага замку, а літоўцы — Старога. У беларусаў пастаяннага месца дагэтуль не было. Гэтым разам яны выступяць ў старым парку каля лялечнага тэатру.
Гісторык Тацяна Касатая водзіць экскурсіі па старой Горадні, жыве ў гістарычным цэнтры, дзе і адбываецца сьвята культураў.
Тацяна кажа, што ня вельмі любіць такія фэсты, а «што датычыць беларускай прысутнасьці на фэсьце, то, на яе думку, беларускі падворак ня мае сваёй адметнасьці — нацыянальнай, культурнай, моўнай:
«Ну, добра, прасьпяваюць на беларускай мове, а затым чутны толькі размовы паміж сабой на расейскай мове. І наш падворак губляецца паміж такімі, як украінскі і расейскі, чамусьці яны паміж сабой вельмі падобныя. Калярыту не адчуваецца».
Тацяна Касатая мяркуе, што паказ беларускага фальклёру мае формы, якія захаваліся з савецкага часу, зьменаў не заўважна. Хаця ў савецкі час нацыянальная культура ня мела належнага месца ў Беларусі. Гісторык кажа, што сёньня выкарыстоўваць старыя строі і падыходы, нічога новага ў выкананьні песень, танцаў, «нешта калярытнае ня можам прапанаваць». У мінулыя выходныя Тацяна была ў Друскеніках, дзе адзначалі 220 год гораду:
«Былі літоўскія фальклёрныя ансамблі, цікавыя сучасныя аранжыроўкі, гледачы ўдзельнічалі таксама».
Гарадзенскае сьвята асаблівае толькі тым, што зробленыя падворкі розных нацыянальнасьцяў, зазначае Тацяна Касатая:
«У астатнім яно такое ж самае, як усе іншыя сьвяты, што праводзяцца ў Беларусі. Тыя ж самыя шашлыкі, сувэніры. Гарадзенскай рэгіянальнай асаблівасьці не прысутнічае. Можа зьвязана павінна быць з тым жа сьвятым Губэртам? Ці з людзьмі, якія тут жылі, чагосьці дасягнулі? Гэта можна было б дадаць».
Тацяна Касатая прызнаецца, што ёсьць моманты, якія не дазваляюць адчуць сябе па-сьвяточнаму разьняволеным:
«Не падабаецца, што ўваход напаўзакрыты, трэба праходзіць усе кардоны. Не падабаецца, што сьвяты аднолькавыя ў нас для ўсіх гарадоў, паколькі шмат дзе адзначаецца дзень гораду, нічога новага не прыдумана».
Асабіста Тацяне хочацца схадзіць толькі на адкрыцьцё помніка ўзарванай Фары Вітаўта, якое заплянаванае на 7 чэрвеня — побач з Савецкай плошчай, у сквэры, што на месцы зьнішчанага храма. І сама плошча і сквэр асобна яшчэ напярэдадні былі абгароджаныя бар’ерамі, без міліцэйскага догляду туды трапіць будзе немагчыма.
Самым відовішчным зьяўляецца шэсьце ўдзельнікаў, якое адбудзецца сёньня а 21-й гадзіне. Людзі ў нацыянальных строях пройдуць з плошчы Савецкай да плошчы Леніна, дзе справа ад ленінскай статуі вывешаны сьцяг фэсту.
Напярэдадні ў горадзе вывешвалі расьцяжкі, салдаты расстаўлялі бар’еры (увесь цэнтар падзелены на зоны), рабочыя фарбавалі сьцены, пілавалі галіны дрэў, нават хавалі ад вачэй пакінутыя закінутыя помнікі архітэктуры. На плошчы Леніна паставілі сцэну. У выставачнай зале адкрыта выстава «Горадня вачыма мастакоў розных нацыянальнасьцяў».
Ну, добра, прасьпяваюць на беларускай мове, а затым чутны толькі размовы паміж сабой на расейскай мове. І наш падворак губляецца паміж такімі, як украінскі і расейскі
Гісторык Тацяна Касатая водзіць экскурсіі па старой Горадні, жыве ў гістарычным цэнтры, дзе і адбываецца сьвята культураў.
Тацяна кажа, што ня вельмі любіць такія фэсты, а «што датычыць беларускай прысутнасьці на фэсьце, то, на яе думку, беларускі падворак ня мае сваёй адметнасьці — нацыянальнай, культурнай, моўнай:
«Ну, добра, прасьпяваюць на беларускай мове, а затым чутны толькі размовы паміж сабой на расейскай мове. І наш падворак губляецца паміж такімі, як украінскі і расейскі, чамусьці яны паміж сабой вельмі падобныя. Калярыту не адчуваецца».
Тацяна Касатая мяркуе, што паказ беларускага фальклёру мае формы, якія захаваліся з савецкага часу, зьменаў не заўважна. Хаця ў савецкі час нацыянальная культура ня мела належнага месца ў Беларусі. Гісторык кажа, што сёньня выкарыстоўваць старыя строі і падыходы, нічога новага ў выкананьні песень, танцаў, «нешта калярытнае ня можам прапанаваць». У мінулыя выходныя Тацяна была ў Друскеніках, дзе адзначалі 220 год гораду:
«Былі літоўскія фальклёрныя ансамблі, цікавыя сучасныя аранжыроўкі, гледачы ўдзельнічалі таксама».
У астатнім яно такое ж самае, як усе іншыя сьвяты, што праводзяцца ў Беларусі. Тыя ж самыя шашлыкі, сувэніры