Расейскую прапаганду злавілі на хлусьні. УВАГА! ЖОРСТКІЯ ФОТА!
Каб паказаць крымскі пляж, запоўнены турыстамі, расейскае тэлебачаньне выкарыстоўвае відэа 2011 г.
Фота нібыта ўкраінскага гелікоптэра насамрэч зроблена ў Кот д’Івуары.
Гэта фота з Канады, дзе ў 2013 годзе адбылася аварыя чыгуначнага складу з палівам.
Мужчына, нібыта забіты пад Данецкам Нацыянальнай гвардыяй Украіны, насамрэч быў расстраляны ў Кабардзіна-Балкарыі ў 2012 годзе.
Гэты бесьпілётнік насамрэч быў зьбіты ў Карабаху, а не ва Ўкраіне.
Фота жанчыны, якая ляжыць у лужыне крыві, зроблена ў Вэнесуэле.
Расейскі тэлеканал НТВ паведамляў, што ў Рыме некалькі соцень прыхільнікаў Расеі выйшлі на мітынг супраць скажэньня эўрапейскімі СМІ інфармацыі аб сытуацыі ва Ўкраіне. Аднак гэтыя студэнты пратэстуюць супраць скарачэньня сацыяльных праграм.
Журналістка LifeNews разьмясьціла ў Twitter фотаздымак васьмігадовага хлопчыка, які нібыта быў паранены ў аэрапорце горада Данецку. Але гэта фота было зроблена ў красавіку 2013 года ў Сырыі.
Здымак з Кітаю 25-гадовай даўніны выдаюць за здымак баявых дзеяньняў ва Ўкраіне цяпер
У суполцы "Расея Вялікая дзяржава" пішуць, што ва Ўкраіне абезгаловілі хлопчыка, а насамрэч гэта здымак з Савудаўскай Арабіі