Бяз гальштукаў. Альгерд Бахарэвіч: Чалавек — закладнік гісторыі

Your browser doesn’t support HTML5

Госьці перадачы «Бяз гальштукаў» — пісьменьнік Альгерд Бахарэвіч і крытык Анатоль Івашчанка. Вядучы — Вячаслаў Ракіцкі. У сэрыі «Бібліятэка Свабоды. ХХІ стагодзьдзе» выйшла чарговая кніга — «Каляндар Бахарэвіча». Гэта, як сказана ў выдавецкай анатацыі, «366 эсэ пра падзеі, асобы і факты гісторыі, якія варта ведаць, каб адчуць сябе часткай чалавецтва. Рэкамэндуецца для любога ўзросту, пажыцьцёвых зьняволеньняў і палётаў на Марс».