Год безь Юрася Бушлякова

Год таму ня стала нашага калегі, журналіста і філёляга Юрася Бушлякова.
Ён памёр летась 4 чэрвеня на 41-м годзе жыцьця. У Юрася засталіся бацькі, каханая жанчына, малы сын. Ужо пасьля ягонай сьмерці ў сэрыі «Бібліятэка Свабоды» выйшла кніга Юрася Бушлякова «Жывая мова». Яна разышлася надзвычай хутка, наклад давялося дадрукоўваць.

Сёньня а 9-й гадзіне ў грэка-каталіцкай парафіі Сьвятога Язэпа ў Менску (вуліца Арджанікідзэ, дом 6) адбудзецца памінальная імша па Юрасю. Потым сваякі і сябры наведаюць ягоную магілу на Паўночных могілках Менску.

«Дзень стагодзьдзя» Юрася Бушлякова


Маці Юрася Бушлякова Элеанора Яўсееўна перадала ў рэдакцыю Свабоды запісы перадачы «Дзень стагодзьдзя», якая выходзіла на Беларускім тэлебачаньні ў 90-я гады.

Your browser doesn’t support HTML5

«Дзень стагодзьдзя» зь Юрасём Бушляковым. Таргавіцкая канфэдэрацыя

Your browser doesn’t support HTML5

«Дзень стагодзьдзя» зь Юрасём Бушляковым. Герб «Пагоня»

Your browser doesn’t support HTML5

«Дзень стагодзьдзя» зь Юрасём Бушляковым. Першая друкаваная кніга ў Маскве



Пішам беларускую дыктоўку! Чытае Юрась Бушлякоў


Летась за некалькі месяцаў да сьмерці Юрась Бушлякоў дыктаваў праз сайт Свабоды агульнабеларускую дыктоўку — «Ліст з-пад шыбеніцы» Кастуся Каліноўскага.

Your browser doesn’t support HTML5

Пішам Беларускую дыктоўку! Чытае Юрась Бушлякоў


Успамін пра Юрася


Беларускі паэт і перакладнік Макс Шчур, які жыве ў Празе, зрабіў мэмарыяльны відэаролік пра Юрася Бушлякова.

Your browser doesn’t support HTML5

Юрась Бушлякоў. Успамін


Сьветлы чалавек Юрась Бушлякоў


Спэцыяльная перадача «Свабода бяз гальштукаў», прысьвечаная Юрасю Бушлякову, якая выйшла ў эфір на сайце Свабоды пасьля ягонай сьмерці.

Your browser doesn’t support HTML5

Сьветлы чалавек Юрась Бушлякоў


Юрась Бушлякоў (1973–2013)

Юрась Бушлякоў (1973-2013)



Праслухаць перадачу Юрася Бушлякова «Жывая мова» можна тут.

Паглядзець прэзэнтацыю кнігі Юрася Бушлякова «Жывая мова» можна тут.

Спампаваць кнігу Юрася Бушлякова «Жывая мова» ў pdf-фармаце можна тут.

Магіла Юрася Бушлякова