Ці можна сьцьвярджаць, што ў большасьці беларускіх апазыцыйных партыяў гадамі абіраюцца адны і тыя ж лідэры?
Чым можна патлумачыць тое, што ў Аб’яднанай грамадзянскай партыі і партыі Справядлівы сьвет лідэры сапраўды даўно не мяняліся? На гэтыя пытаньні адказвае палітоляг Юры Чавусаў.
Цыганкоў: Кожны раз, калі нейкая апазыцыйная партыя выбірае таго ж самага кіраўніка, у сацыяльных сетках ці ў прэсе зьяўляецца крытыка наконт незьмяняльнасьці лідэраў у апазыцыі. Апошні раз гэтая крытыка прагучала пасьля таго, як 31 траўня на зьезьдзе АГП чарговы раз кіраўніком партыі быў абраны Анатоль Лябедзька. Ці можна сказаць, што такая сытуацыя ўласьцівая большасьці апазыцыйных партыяў?
Чавусаў: Я б не распаўсюджваў гэты тэзыс на большасьць апазыцыйных партыяў. З аднаго боку, партыйная гісторыя ў незалежнай Беларусі даволі кароткая і партыяў у нас ня так шмат – на дадзены момант 15. Нязьменнасьць лідэра характэрная не для большасьці партыяў.
За гэтыя 25 гадоў, колькі існуе БНФ, у ім зьмянілася 4 старшыні. Былі зьмены лідэраў у сацыял-дэмакратычнай партыі Грамада. Партыя Зялёных, якая нядаўна адзначыла 20-гадовы юбілей, зазнала зьмену лідэра, якая суправаджалася і зьменай ідэалягічнага курсу партыі. Так што нязьменнасьць лідэра хутчэй характэрная для меншасьці беларускіх партыяў.
Трэба ўлічваць, што партыі паводле сваёй унутранай пабудовы бываюць вельмі рознымі, грунтуюцца на розных нормах партыйнага жыцьця. Ёсьць вельмі харызматычныя, арыентаваныя на «правадыра» партыі. У Беларусі такім прыкладам можа быць КХП БНФ, дзе роля лідэра вельмі вялікая – ён ня проста старшыня арганізацыі, але і правадыр.
Ёсьць такія партыі, дзе асоба лідэра паводле ягонай вагі ў палітычнай прасторы значна большая, чым сама партыя. Напрыклад, старшыню Беларускай сацыял-дэмакратычнай Грамады Станіслава Шушкевіча часьцей прэзэнтуюць як былога кіраўніка беларускай дзяржавы, чым як лідэра партыі.
Цыганкоў: Чым можна патлумачыць тое, што ў двух найбуйнейшых апазыцыйных партыях -- Аб’яднанай грамадзянскай партыі і Партыі Справядлівы сьвет -- лідэры сапраўды даўно не мяняліся? Спэцыфікай палітычнай сытуацыі ў Беларусі, дзе ня надта шмат ахвотных вылучацца ў лідэры апазыцыйнай партыі ці магутным аўтарытэтам цяперашніх лідэраў гэтых структураў?
Чавусаў: Ні тым, ні іншым. Я б сказаў, што на нязьменнасьць кіраўніцтва гэтых партыяў уплываюць як названыя мной суб’ектыўныя чыньнікі (нормы ўнутрыпартыйнага жыцьця), так і аб’ектыўныя – беларускія партыі існуюць у неканкурэнтнай сыстэме, дзе партыйнае жыцьцё існуе паралельна з барацьбой за ўладу. Партыі адлучаныя ад канкурэнцыі за галасы выбаршчыкаў, ня ўдзельнічаюць у барацьбе за рэальныя пасады ва ўрадзе, за вызначэньне палітычнага курсу ў дзяржаве. І таму ў іх не працуюць звычайныя для дэмакратычных партыяў мэханізмы ратацыі кадраў.
У Беларусі адсутнічае мэханізм кар’ернага росту у палітыцы, і палітычным лідэрам няма куды ісьці пасьля таго, як яны сталі партыйнымі кіраўнікамі. Таму назіраецца пэўны застой, які можа быць узарваны альбо нездаволенасьцю зьнізу шараговых партыйцаў альбо чалавек можа сам сысьці з пасады, звычайна разам з гэтым сыходзячы і з актыўнага палітычнага жыцьця.