Прэзыдэнт ЗША Барак Абама ў панядзелак адпраўляецца ў тыднёвае эўрапейскае турнэ — у Польшчу, Бэльгію і Францыю. Ён спадзяецца пераканаць сьвет, што Злучаныя Штаты па-ранейшаму зьяўляюцца апірышчам абароны дэмакратычных урадаў, піша The Washington Post.
Паездка пачынаецца зь візыту ў Варшаву да 25-й гадавіны першых дэмакратычных выбараў у Польшчы і завершыцца ўдзелам ва ўрачыстасьцях у Нармандыі з нагоды 70-й гадавіны Дня высадкі дэсанту антыгітлераўскай кааліцыі ў кантынэнтальнай Эўропе. Гэта адбываецца празь некалькі дзён пасьля таго, як Абама абвясьціў аб новай канцэпцыі амэрыканскай вонкавай палітыкі ў вайсковай акадэміі ЗША.
Аглядальнікі зьвяртаюць увагу на тое, што Абама будзе выступаць з прамовай аб бясьпецы ў Эўропе і глябальным лідэрстве ЗША ў Варшаве, усяго за некалькі сотняў кілямэтраў ад межаў Украіны і колішняга Савецкага Саюзу. Гэты выступ мог бы выклікаць рэзананс і розгалас накшталт таго, якія выклікалі аналягічныя выступы Рональда Рэйгана і Джона Кэнэдзі ля Брандэнбурскай брамы дзясяцігодзьдзі таму. Але некаторыя эўрапейцы ня ўпэўненыя, ці зможа Абама годна працягнуць традыцыю, запачаткаваную тымі прэзыфдэнтамі.
Таксама пра візыт амэрыканскага прэзыдэнта ў Эўропу піша сёньня The Wall Street Journal.
Прэзыдэнт Барак Абама занепакоены тым, што пасьля пасьпяховых выбараў ва Ўкраіне ціск на Расею можа аслабнуць. Ён скарыстаецца на гэтым тыдні візытам у Эўропу, каб заклікаць саюзьнікаў ЗША прытрымлівацца ў дачыненьнях з Масквой жорсткай лініі.
Акрамя таго, Абама ўпершыню з пачатку ўкраінскага крызысу сустрэнецца з прэзыдэнтам Расеі Ўладзімірам Пуціным: афіцыйная сустрэча не заплянавана, але абодва лідэры запрошаныя на мерапрыемствы ў гонар 70-годзьдзя высадкі саюзьніцкіх войскаў у Нармандыі. Перад гэтым кіраўнік Белага дому ў Варшаве сустрэнецца зь пераможцам прэзыдэнцкіх выбараў ва Ўкраіне Пятром Парашэнкам, а пасьля накіруецца на саміт G7 ў Брусэль.
Пасьля Брусэлю ён наведае Парыж.
Прыярытэт 4-дзённай паездкі Абамы — запэўніць саюзьнікаў, што ЗША прымуць меры для забесьпячэньня іх бясьпекі. Супакаяльныя замежныя турнэ сталі неад’емным элемэнтам другога тэрміну Абамы пры тым, што эўрапейскія, блізкаўсходнія і азіяцкія лідэры падвяргаюць сумневу яго прыхільнасьць да выкананьня сваіх абавязкаў на сусьветнай арэне, — гаворыцца ў артыкуле.
На саміце G7 ў Брусэлі Абама запатрабуе ад сусьветных лідэраў прыйсьці да пагадненьня аб новым парозе, за якім пачынаюцца санкцыі супраць цэлых сэктараў расейскай эканомікі. ЗША і Нямеччына дамаўляліся перайсьці да такіх санкцый, калі Расея сарве выбары ва Ўкраіне. Праз адсутнасьць ўмяшаньня ў выбарчы працэс амэрыканцы асьцерагаюцца, што эўрапейскія лідэры пакінуць украінскі крызіс у мінулым і працягнуць весьці справы з Пуціным. Абама паспрабуе ўсталяваць новыя парамэтры.
«Дзе ў шэрай зоне паміж уварваньнем і поўным неўмяшаньнем Расеі ляжаць пускавыя мэханізмы? Вось пра што мы ўвесь час думаем», — распавёў выданьню высокапастаўлены супрацоўнік амэрыканскай адміністрацыі. Часткова аргумэнты Абамы будуць заснаваныя на тым, што ва ўмовах сутыкненьняў на ўсходзе Ўкраіны і акупацыі Крыму Расеяй абстаноўка ва Ўкраіне застаецца хісткай.
«Мы лічым, што сытуацыя па-ранейшаму застаецца крызіснай, — заявіў Бэн Родс, намесьнік памочніка Абамы па нацыянальнай бясьпецы. — На ўсходзе і поўдні Ўкраіны ад гвалтоўных дзеяньняў, якія робяцца і ініцыююцца мясцовымі сэпаратысцкімі групоўкамі, рэгулярна гінуць людзі. Так што пра пераадоленьне крызысу ва Ўкраіне гаворкі не ідзе», — прыводзіць словы амэрыканскага чыноўніка The Wall Street Journal.

Прэзыдэнт Барак Абама занепакоены тым, што пасьля пасьпяховых выбараў ва Ўкраіне ціск на Расею можа аслабнуць.
Таксама пра візыт амэрыканскага прэзыдэнта ў Эўропу піша сёньня The Wall Street Journal.
Прэзыдэнт Барак Абама занепакоены тым, што пасьля пасьпяховых выбараў ва Ўкраіне ціск на Расею можа аслабнуць. Ён скарыстаецца на гэтым тыдні візытам у Эўропу, каб заклікаць саюзьнікаў ЗША прытрымлівацца ў дачыненьнях з Масквой жорсткай лініі.
Акрамя таго, Абама ўпершыню з пачатку ўкраінскага крызысу сустрэнецца з прэзыдэнтам Расеі Ўладзімірам Пуціным: афіцыйная сустрэча не заплянавана, але абодва лідэры запрошаныя на мерапрыемствы ў гонар 70-годзьдзя высадкі саюзьніцкіх войскаў у Нармандыі. Перад гэтым кіраўнік Белага дому ў Варшаве сустрэнецца зь пераможцам прэзыдэнцкіх выбараў ва Ўкраіне Пятром Парашэнкам, а пасьля накіруецца на саміт G7 ў Брусэль.
Пасьля Брусэлю ён наведае Парыж.
Прыярытэт 4-дзённай паездкі Абамы — запэўніць саюзьнікаў, што ЗША прымуць меры для забесьпячэньня іх бясьпекі.
Прыярытэт 4-дзённай паездкі Абамы — запэўніць саюзьнікаў, што ЗША прымуць меры для забесьпячэньня іх бясьпекі. Супакаяльныя замежныя турнэ сталі неад’емным элемэнтам другога тэрміну Абамы пры тым, што эўрапейскія, блізкаўсходнія і азіяцкія лідэры падвяргаюць сумневу яго прыхільнасьць да выкананьня сваіх абавязкаў на сусьветнай арэне, — гаворыцца ў артыкуле.
На саміце G7 ў Брусэлі Абама запатрабуе ад сусьветных лідэраў прыйсьці да пагадненьня аб новым парозе, за якім пачынаюцца санкцыі супраць цэлых сэктараў расейскай эканомікі. ЗША і Нямеччына дамаўляліся перайсьці да такіх санкцый, калі Расея сарве выбары ва Ўкраіне. Праз адсутнасьць ўмяшаньня ў выбарчы працэс амэрыканцы асьцерагаюцца, што эўрапейскія лідэры пакінуць украінскі крызіс у мінулым і працягнуць весьці справы з Пуціным. Абама паспрабуе ўсталяваць новыя парамэтры.
Праз адсутнасьць ўмяшаньня ў выбарчы працэс амэрыканцы асьцерагаюцца, што эўрапейскія лідэры пакінуць ўкраінскі крызыс у мінулым і працягнуць весьці справы з Пуціным.