Абама пачынае эўрапейскае турнэ, сустрэнецца з Парашэнкам

Прэзыдэнт ЗША Барак Абама пачынае чатырохдзённай эўрапейскае турнэ. Ён наведае Польшчу, Бэльгію і Францыю.
Абама накіроўваецца ў Эўропу ў час, калі на ўсходзе Ўкраіны працягваюцца баі паміж украінскімі салдатамі і прарасейскімі сэпаратыстамі. У Варшаве прэзыдэнт ЗША сустрэнецца з новаабраным прэзыдэнтам Украіны Пятром Парашэнкам.

У Бэльгіі Абама правядзе перамовы з лідэрамі іншых краін групы Вялікай сямёркі. Яны абмяркуюць зьмяншэньне залежнасьці Эўропы ад расейскіх энэрганосьбітаў, а таксама абмяркуюць новыя магчымыя санкцыі ў дачыненьні да Расеі.

У Францыі прэзыдэнт ЗША будзе прысутнічаць на цырымоніі з нагоды 70-годзьдзя высадкі саюзных войскаў у Нармандыі.

Прэзыдэнт Расіі Ўладзімір Пуцін таксама плянуе наведаць гэтую ўрачыстасьць. Белы дом паведамляе, што Абама ня будзе праводзіць афіцыйную двухбаковую сустрэчу з Пуціным, хоць лідэры дзьвюх краін не змогуць пазьбегнуць зносін.

На ўрачыстасьць у Нармандыю запрошаны таксама новаабраны прэзыдэнт Украіны Пятро Парашэнка.